Святар Кірыл БАРДОНАЎ: Шлях да Бога. 21.by

Святар Кірыл БАРДОНАЎ: Шлях да Бога

21.06.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святар Кірыл БАРДОНАЎ, сакратар курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

З даўніх часоў у розных рэлігіях былі вядомыя вандроўкі да асаблівых месцаў. Такое месца лічылася святым і ўшаноўвалася вялікай колькасцю людзей. У хрысціянстве тых, хто ідзе такім святым шляхам, называюць пілігрымамі або паломнікамі. Навошта ж ісці ў пілігрымку?

Кожны чалавек на зямлі з’яўляецца пілігрымам. Жыццё — гэта нібы шлях ад нараджэння да смерці. Хрысціяне вераць, што са смерцю цела існаванне чалавека не заканчваецца, паколькі душа яго не памірае. Жыццё на зямлі мае для хрысціяніна мэту — збаўленне сваёй душы.

Для дасягнення гэтай мэты нам неабходна часам адарвацца ад штодзённых клопатаў і паразважаць над тым, што ў нашым жыцці набліжае нас да гэтай мэты, а што аддаляе, што яшчэ неабходна змяніць. Кажуць, што  звычка з’яўляецца другой прыродай чалавека. Мы па звычцы прачынаемся, прытрымліваемся нейкага раскладу дня і стылю паводзінаў. У гэтых нашых традыцыях заўсёды штосьці можна ўдасканаліць, наблізіць да лепшага выканання асноўных запаветаў хрысціяніна — любові да Бога перш за ўсё, да бліжняга, як да самога сябе.

Вырваць нас са штодзённасці і дапамагае паломніцтва. Нам лёгка прытрымлівацца таго, што ўвайшло ў звычку, не заўсёды добрую, і чаго мы часта нават не заўважаем. Цяжкасці пілігрымкі — стома, мазалі на нагах, адсутнасць выгодаў — паказваюць нам тое, якія мы на самой справе. У такой дарозе ўсе роўныя і ўсё становіцца на свае месцы. Гэта можа даць нам глебу для разважання. Пры гэтым пілігрымка заўсёды мае пакаянны характар — гэта перапрашэнне за грахі ўласныя і іншых. Паломніцтва з’яўляецца таксама публічным праяўленнем хрысціянскай веры.

Першыя хрысціяне хадзілі ў паломніцтвы па Святой Зямлі — мясцінах, звязаных з жыццём Хрыста. У Беларусі найбольш папулярныя пілігрымкі да месцаў, дзе знаходзяцца цудоўныя абразы Багародзіцы — Будслаў, Жыровічы, Тракелі, Браслаў, Лагішын, Гудагай і іншых. Ушаноўваючы Маці Божага Сына, мы прагнем разам з Марыяй аддаваць пашану Богу ў Тройцы адзінаму. Пілігрымкі да санктуарыяў Маці Божай сталі карыстацца вялікай папулярнасцю ў XVI стагоддзі. Найбольш значныя і шанаваныя пілігрымамі абразы Багародзіцы пачалі ўвенчваць каронамі. Ёсць такія іконы і ў Беларусі.

Асаблівым будзе святкаванне ў гэтым годзе ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна, якое адбудзецца там сёлета 5 і 6 ліпеня. Чатырыста гадоў цудоўны абраз Багародзіцы знаходзіцца ў будслаўскай святыні. Папа Рымскі Францішак прызначыў свайго легата — кардынала Жана-Луі Тарана прадстаўляць Пантыфіка на гэтай урачыстасці. У лісце да свайго спецыяльнага легата на юбілейныя ўрачыстасці Папа звяртае ўвагу на свае цёплыя адносіны да гэтага святкавання: “Мы самі радуемся гэтай выдатнай падзеі, найбольш таму, што будслаўская святыня бачыць новы век пабожнасці і рэлігійнасці народа, стаўшы нацыянальным санктуарыем Беларусі і мэтаю пілігрымаў, якія зблізку і здалёк едуць і ідуць пешшу, каб у розных патрэбах прасіць мацярынскага заступніцтва Багародзіцы”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святар Кірыл БАРДОНАЎ, сакратар курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика