450 год таму Жыгімонт II Аўгуст зраўняў правы каталікоў і праваслаўных
20.06.2013
—
Разное
|
490 год таму Гусоўскі выдаў "Песню пра зубра". І іншыя слаўныя даты, на які багаты чэрвень. Каляндар 22 чэрвеня. Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. *** 130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Цвікевіча (1883–1937), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, філосафа, публіцыста. *** 25 чэрвеня. 35 гадоў з дня ўручэння (1978) гораду-герою Мінску ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. *** 26 чэрвеня. 75 гадоў назад (1938), як адбыліся першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. *** 150 гадоў з дня стварэння ў Вільні (1863) Выканаўчага аддзела Літвы (Літоўска-Беларускі чырвоны фонд). З’яўляўся цэнтрам па кіраўніцтве паўстаннем 1863-1964 гадоў у Літве і на Беларусі. Старшыня – Я.Гейштар, члены К.Каліноўскі, У.Малахоўскі. Фармальна быў залежны ад Варшаўскага нацыянальнага ўрада, але найважнейшыя пытанні паўстання вырашаў самастойна. Аддзел намагаўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязь з рускімі рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія народныя масы. *** 27 чэрвеня. 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Вярсоцкага (1923– 2004), беларускага жывапісца, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы. *** 100 гадоў з дня нараджэння Юрыя Рудзько (1913–1948), беларускага пісьменніка. Скончыў Беларускі вышэйшы педагагічны ўніверсітэт. Удзельнік Айчыннай вайны. Аўтар аповесцей “Над Одэрам”, “Сакрэт маладосці”, зборніка нарысаў “Размова па шчырасці”, інш. *** 490 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзеная паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”. *** 450 гадоў назад (1563) вялікім князем Жыгімонтам ІІ Аўгустам быў прыняты прывілей пра ўраўнаванне правоў праваслаўных і каталікоў. *** 440 гадоў назад (1573) быў прыняты акт аб свабодзе веравызнанняў у Рэчы Паспалітай. Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
490 год таму Гусоўскі выдаў "Песню пра зубра". І іншыя слаўныя даты, на які багаты чэрвень.
|
|