Сёння – угодкі каранацыі Міндоўга. Літва святкуе
06.07.2013
—
Разное
|
![]() Літва сёння, 6 ліпеня, святкуе 760-яўгодкі каранацыі вялікага князя Міндоўга (1253 год), які запачаткаваў Літоўска-беларускую дзяржаву. У Беларусі на афіцыйным узроўні святы, звязаныя з ВКЛ, не адзначаюцца. Сёння, а 21-йгадзіне літоўцы усяго свету ўжо пяты раз будуць выконваць "Нацыянальную песню". Спачатку яе пачнуць выконваць у Новай Зеландыі, у суботу ўвечары, "Нацыянальная песня" праляціць над Аўстраліяй, Расіяй, Грузіяй, Турцыяй, а потым дойдзе да Літвы. З Літвы яе выкананне падхопяць Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Гавайскія выспы, Аргенціна і ЗША. "Падарожжа "Нацыянальнай песні" а свеце – гэта дзве кранальныя хвіліны, у час якіх літоўцы усяго свету ў адзін і той жа час выконваюць гімн краіны. "Мне не даводзілася чуць, каб у свеце быў нейкі аналаг выканання гімна", – сказаў кіраўнік ініцыятывы Раймундас Даўбарас. Гімн будуць выконваць літоўскія абшчыны ў больш чым 20 месцах свету. У Вільні літоўцы збяруцца на плошчы Кудзіркі, у Каўнасе – ля замка. "Наша ніва" паводле Delfi.lt. Фота vialejka.info Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літва сёння, 6 ліпеня, святкуе 760-яўгодкі каранацыі вялікага князя Міндоўга (1253 год), які запачаткаваў Літоўска-беларускую дзяржаву. |
|