На 150 метраў дарогі – 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, цалкам разбіты. 21.by

На 150 метраў дарогі – 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, цалкам разбіты

12.07.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


І гэта яшчэ не самая вялікая глыбіня ямін.

Нядаўна да нас у рэдакцыю ў чарговы раз заляцела абураная жанчына: “І вы яшчэ называеце сябе газетай?! Побач з вамі дарога такая, што ні прайсці, ні праехаць, а вы зрабіць нічога не можаце!”

Сапраўды, зрабіць мы нічога не можам, бо адной рыдлёўкай тут ужо не дапаможаш. Але нагадаць пра гэта – нагадаем.

Заходзячы ў рэдакцыю, людзі ў размове часта ўзгадваюць разбітую дарогу: на машыне не праехаць, дзяцей у садок не завесці, на рынак не прайсці.



На ўласным досведзе мы ведаем, што на аўтамабілі без скрыгатання падвескай праехаць немагчыма нават на мінімальнай хуткасці. Адчуванне такое, што ў машыны адарвецца не толькі падвеска, але і колы адваляцца.

Дарога моцна б’е і па кашальках кіроўцаў. Ім даводзіцца рамантаваць ці мяняць падшыпнікі, падвескі ды амартызатары. Каштуе гэта нятанна. Нават у “Жыгулях” памяняць падшыпнікі – 200 тысяч. Уявіце, колькі будзе каштаваць рамонт дарагой машыны?


Аднойчы здарылася так, што кіроўца, які вёз у дзіцячы садок прадукты, падчас дажджу мёртва засеў ў яміне. Каб выцягнуць машыну, давялося выклікаць МНС.

За апошнія гады праезд зусім пагоршыўся. Яміны з кожным днём і з кожным дажджом усё павялічваюцца.

Не першы раз “РГ” піша пра гэта. Апошні раз мы дасылалі ліст у “Камунальнік” у 2010 годзе. Адказ быў чаканы: “Разбяромся ў сітуацыі”.

Дарожная служба лічыць, што праезд разбураюць карані дрэў, якія растуць уздоўж яго. Аднак дрэвы растуць і побач з цэнтральнымі вуліцамі, але асфальт там добры.

Карэспандэнты “РГ” самі правялі даследаванне праезду


Даўжыня праезду каля 150 метраў. З боку садка ямін аказалася 136, а з боку гімназіі №6 – 57.

Самая вялікая яма, якую мы знайшлі, – 150 сантыметраў у даўжыню і 100 – у шырыню. Глыбіня яе каля чатырох сантыметраў. Іншыя ямы былі глыбейшыя, аж да дзевяці.

Праезд мералі сантыметрам і школьнай лінейкай у спякоту. У дождж ямы размывае яшчэ больш. Пра міжсезонне няма чаго і казаць.

Зімой вада ў ямах замярзае і павялічвае іх памеры. Гэта значыць, што з кожным годам яміны становяцца большыя.

Медыкі кажуць, хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Чаму ж хвароба нашага праезду становіцца хранічнай?

Вольга ЮРКЕВІЧ, Галіна СІНІЦА.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна да нас у рэдакцыю ў чарговы раз заляцела абураная жанчына: “І вы яшчэ называеце сябе газетай?! Побач з вамі дарога такая, што ні прайсці, ні праехаць, а вы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика