Аб’яднанне для землякоў з добрымі сэрцамі
31.07.2013
—
Разное
|
Дарья Подолинская из города Малорита Брестской области, 1992 года рождения, студентка Института журналистики БГУ заочного отделения, корреспондент отдела экономики районной газеты “Сельская праўда” Жабинковского района Брестской области. В номинации “Вот такая она, моя “Беларусь Русь”, подноминации “Помедленнее, я записываю” победила с материалом “Аб’яднанне для землякоў з добрымі сэрцамі”, где ей удалось точнее остальных соблюсти жанровые каноны интервью. Вот что Дарья рассказала нам о себе. Семь фактов обо мне
Калі ў некалькіх словах характарызаваць дзейнасць грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, на думку прыходзіць словазлучэнне “ствараць дабро”. Сапраўды, гэта і ёсць галоўны прынцып кожнага, хто ўваходзіць у аб’яднанне. Толькі па асабістаму жаданню дарыць цяпло свайго сэрца іншым людзям розных узростаў і прафесій аб’ядноўваюцца ў “Белай Русі”. Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” дзейнічае на Маларытчыне ўжо шосты год. За гэты час у скарбонцы яе добрых спраў шмат акцый і мерапрыемстваў, многія з якіх сталі традыцыямі. Аб тым, як “Белая Русь” пачынала сваю дзейнасць, што зроблена па ініцыятыве яе ў нашым раёне, я пацікавілася ў былога кіраўніка раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, дырэктара другой гарадской школы Любові Васільеўны Куц, якая была пачынальнікам у стварэнні арганізацыі і пяць гадоў узначальвала яе.
— Вы не памыліліся, бо назва “Белая Русь” — гэта сімвал чысціні і бескарыслівасці намераў членаў арганізацыі. У нас не так многа грошай, бо сродкі мы збіраем самі, аднак гэтага дастаткова, каб падтрымаць нашых людзей і ў радасныя моманты іх жыцця, і калі здараецца бяда. У цэлым “Белая Русь” клапоціцца аб тым, каб краіна з кожным днём прыгажэла, людзі помнілі і шанавалі сваю духоўную спадчыну і тых, хто змагаўся за свабоду сваёй зямлі, каб кожны чалавек мог карыстацца правамі, якія даюцца яму з самага нараджэння. Вялікае значэнне надаецца падтрымцы маладых сем’яў. За апошні час наш горад вельмі змяніўся, стаў прыгожы і акуратны. Наша задача — захаваць гэтую прыгажосць і прымнажаць яе, садзейнічаць таму, каб краіна сапраўды была квітнеючая.
— Першыя арганізацыі “Белай Русі” пачалі з’яўляцца ў Гродзенскай вобласці. Яны аб’ядноўвалі групы энтузіястаў, якія потым словам і справай змаглі пераканаць усю краіну ў неабходнасці існавання гэтага аб’яднання. У нашым раёне з’явіліся 15 ініцыятараў. З іх сем чалавек былі абраны ў прэзідыум. Так мы адправіліся на абласны ўстаноўчы сход, а затым з абласной дэлегацыяй — на з’езд у Мінск, дзе і было прынята рашэнне аб стварэнні пярвічнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Далёка не ўсе адразу паверылі ў дзейнасць арганізацыі, у тое, што яна надоўга застанецца жыццяздольнай. Аднак час расставіў усё на свае месцы, людзі ўбачылі нашу рэальную працу, пачалі прыходзіць з прапановамі і паступова далучаліся да нас. На мой погляд, “Белая Русь” знайшла сваю нішу сярод іншых грамадскіх аб’яднанняў. Увогуле сутнасць грамадства якраз у тым, каб кожны чалавек мог свабодна выбіраць аб’яднанне, якое адпавядае яго жыццёвым ідэалам, перакананням і імкненням.
— Перш за ўсё гэтая арганізацыя патрэбна людзям, якія неабыякава ставяцца да таго, што адбываецца побач з імі, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і жадаюць рабіць дабро іншым. Я назвала б гэтае аб’яднанне “камсамолам для дарослых”.
— Паверыць у тое, што “Белая Русь” у якасці грамадскай прыёмнай можа рэальна дапамагаць у канкрэтных жыццёвых абставінах, прымусіў выпадак, калі маладая жанчына звярнулася да нас з просьбай дапамагчы ёй з атрыманнем сацыяльнага жылля. Яна сама гадавала дзіця, да таго ж была сіратой. Мы падрыхтавалі хадайніцтва ад “Белай Русі” ў райвыканкам. І жыллё жанчыне было прадастаўлена. Як правіла, да нас звяртаюцца людзі па бытавых жыццёвых пытаннях, пытаннях захавання духоўных каштоўнасцяў. Мы ў сваю чаргу імкнёмся дапамагчы чым можам кожнаму. Прыходзяць да нас і з канкрэтнымі прапановамі. Да іх мы абавязкова прыслухоўваемся.
— У арганізацыі ёсць шмат добрых традыцый. Перш за ўсё гэта клопат аб ветэранах вайны і працы, ушанаванне тых людзей, якія кожны дзень сваёй працавітасцю і добрымі справамі робяць наш свет лепшым. Наша зямля багатая на добрых людзей. Чаму ж не расказаць пра іх, не сказаць “Дзякуй!”. Традыцыйна мы ўручаем падарункі сем’ям, у якіх нарадзіліся дзеткі ў перыяд з 3 па 20 ліпеня, калі была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў маларыцкая зямля. Штогод раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” удзельнічае ў такіх мерапрыемствах, як святочнае ўручэнне першых пашпартоў, выпускны баль. Не застаюцца ўбаку і ўсе значныя палітычныя падзеі і дзяржаўныя святы. Вялікая ўвага надаецца праектам “Белая Русь” — з любоўю да дзяцей”, “Белая Русь” — за квітнеючую Беларусь”, “Перамога дзеда — мая Перамога”.
— Для членаў “Белай Русі” патрыятызм не проста слова. Каб будаваць будучыню, мы павінны шанаваць мінулае, ведаць гісторыю сваёй Радзімы. З гэтай мэтай мы распрацавалі экскурсійны маршрут “Дарогамі Перамогі”. Непасрэдна ў Маларыце складзены маршруты “Іх імёнамі названы вуліцы роднага горада”, “Мемарыяльныя дошкі на будынках горада”. Амаль кожны школьнік прайшоў гэтымі маршрутамі, дзеці з цікавасцю слухалі расказы аб вядомых людзях нашага раёна, героях, якія аддалі жыццё, каб мы жылі і радаваліся кожнаму дню. І я ўпэўнена, што ніхто з іх не застаўся абыякавы да духоўнай спадчыны Маларытчыны, якая штодзённа папаўняецца новымі каштоўнасцямі. Дар’я Падалінская, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарья Подолинская из города Малорита Брестской области, 1992 года рождения, студентка Института журналистики БГУ заочного отделения, корреспондент отдела...
|
|