Адпачынак у Крыме: танна і якасна?
24.08.2013
—
Разное
|
![]() Варанцоўскі палац, Алупка. Часта кажуць, што адпачынак у Крыме самы танны. Ці праўда гэта? Ці значыць гэта, што за невялікія грошы вам прапануюць адпачыць якасна? Давайце лічыць разам!Рыхтавалася я сёлета да адпачынку паводле прынцыпу жарту з КВЗ: не назбіраў грошы, дык хоць у Крым. Набыўшы квіткі ў плацкартны вагон (абавязкова недзе за 45 дзён да паездкі – іначай іх проста ўжо не будзе ў продажу), я пачала чакаць адпачынку. Квіткі ў плацкартны вагон на цягнік да Сімферопаля абыдуцца прыкладна ў адзін мільён рублёў у два бакі з чалавека. Думкі ў дарозе 25 гадзін на цягніку, і вось за вокнамі краявіды Крыма: сланечнікавыя палі, горы, мора… Дзякуючы таму, што вольнага часу ў цягніку шмат, можна з курортным месцам вызначыцца тут. Мой выбар у гэты раз быў на карысць горада Алушта, што на паўднёвым беразе Крыма. Як толькі мы пакінулі цягнік, да нас, як мухі на мёд, зляцеліся таксісты з усяго паўвострава. Адсюль можна даехаць ва ўсе гарады і мястэчкі старога добрага Крыма.
Таксі да Алушты вам станецца ў суму прыкладна 300 тысяч рублёў, але тут – як дамовішся з таксістам. Лішніх грошай у нас не было, таму, адмовіўшыся ад хуткасці і камфорту, рушылі на аўтавакзал. Дарэчы, ён тут зусім побач. Квіток на аўтобус каштуе 20 тысяч рублёў. Кошты, вядома, ва ўкраінскіх грыўнях, але курс можна лічыць як 1:1, таму да кошту ў грыўнях я проста дадаю тры нулі. Калі зусім шкада грошай, можна паехаць да месца на тралейбусе. Кошт 9 тысяч рублёў. Але і часу гэта займае больш. Прынамсі, дарога да Алушты зойме гадзіны дзве. Я ў бабулі жыву Варыянтаў жылля ў Крыме не проста шмат, а занадта шмат. Жыллё прапануюць усе: і бабулі-гаспадыні, і прадпрымальныя рыэлтары, і таксісты, і шыльды розных гатэляў і пансіянатаў на кожным кроку... Выбірай на любы густ! Хочаш дом, хочаш пакой, кватэру. Каля мора, у цэнтры горада… Кошты ад 50 тысяч рублёў на суткі з чалавека за пакой. За асобную кватэру гэту суму адразу трэба памножыць на тры. Зразумела, што чым бліжэй да мора і да камфорту, тым даражэй. Дарэчы, пансіянаты, пры наяўнасці вольных месцаў, цешаць прымальнымі коштамі. Абед па раскладзе Калі ваш выбар, як і мой, – гэта адпачынак без харчавання, то вам давядзецца шукаць варыянты дзе смачна і, што тут хаваць, танна паесці. Крымскія сталовыя, якіх шмат на кожнай вуліцы, комплексны абед прапануюць за 30-40 тысяч. Прычым першыя стравы (супы, салянкі) зусім недарагія (7-10 тысяч). Калі бюджэт дазваляе, можна харчавацца ў кавярнях, барах. Там абед абыдзецца ненашмат даражэй, але трэба мець на ўвазе, што амаль ва ўсіх такіх установах вам у рахунак уключаць 10 % ад сумы замовы. І яшчэ адно. Тое, што ў меню напісана: “Падзяка афіцыянту вітаецца”, можа значыць, што рэшту вы так і не дачакаецеся. Праверана на ўласным досведзе. Не хлебам адзіным… Галоўная перавага адпачынку ў Крыме, на мой погляд, гэта багатая гісторыя гэтага паўвострава і безліч маршрутаў для экскурсій. Экскурсіі прапануюць шматлікія турыстычныя фірмы. Пад’ём у горы ці марскія вандроўкі на цеплаходзе, палацы, у якіх да сённяшняга дня адчуваецца энергетыка іх уладальнікаў, ці прыродныя дзівы: пячоры ды вадаспады. На аўтобусе ці джыпах, на конях ці на роварах. Выбірайце на свой густ. Экскурсія абыдзецца вам у суму ад 200 да 350 тысячаў рублёў. Але гэта таго каштуе. Бахчысарай, Балаклава, Севастопаль, Херсанэс, Джур-Джур, Гурзуф…Ад адных назваў сэрца замірае ў прадчуванні! “Прывязі мне магніцік!” Першае, што чуеш, калі паведамляеш сваім знаёмым, што едзеш адпачываць, гэта словы: “Прывязі мне што-небудзь”. Калі вашы сябры больш патрабавальныя, раю звярнуць увагу на касметыку (гліну, солі, мыла ручной работы і г.д.), варэнне з кізілу, пялёсткаў руж, горны мёд і, вядома, спіртныя напоі (знакамітыя крымскі каньяк ды віно). Увага: па нормах можна перавозіць не больш за тры літры спіртных напояў на чалавека. Лыжка дзёгцю Магчыма, вы запытаецеся: а дзе мора? Чаму ва ўсім артыкуле ні слова пра пляжы і мора? Таму што для мяне тое, дзеля чаго мы цэлы год збіраем грошы і едзем за тысячы кіламетраў, і апынулася самым непрыемным ва ўсёй гісторыі. Калі ж выбіраць пляж агульнага доступу, то проста слёзы падступаюць! 1-2 пляжы на 100 000 насельніцтва! Прыйшоў на гадзіну пазней – і месца пад сонцам можна проста не знайсці! Якое выйсце з гэтага становішча? Для мяне толькі адно: вядома, адпачываць у Крыме варта, але трэба выбіраць для гэтага месцы, дзе ў кошт пуцёўкі абавязкова ўключаны ўваход на пляж! Падбіваючы касу, магу сказаць: два тыдні крымскага сонца і мора абышліся мне ў суму 4 500 тыс. беларускіх рублёў! Прычым, 50 даляраў яшчэ засталося. Пачатак адпачынку - 2014 пакладзены! Наталля ТУР. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часта кажуць, што адпачынак у Крыме самы танны. Ці праўда гэта? Ці значыць гэта, што за невялікія грошы вам прапануюць адпачыць якасна? Давайце лічыць разам! |
|