Вытокі духоўнасці
18.09.2013
—
Разное
|
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася ўнікальная выстаўка, на якой можна ў іконах убачыць этапы жыцця Збавіцеля “Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы”. Экспазіцыя з такой назвай стала ўжо падзеяй у мультыкультурным маштабе, бо прадставіла каля ста твораў канца XIV — пачатку XIX стагоддзя з калекцый дзевяці музеяў чатырох краін — Беларусі, Расіі, Сербіі, Украіны. Паводле слоў натхняльніка і ініцыятара форуму генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова, іканапісная спадчына дзяржаў — прадстаўнікоў выстаўкі невыпадкова паказана ў адзінай прасторы: сакральныя помнікі маюць агульныя духоўныя вытокі, якія ўзыходзяць да візантыйскай традыцыі. Аднак узаемасувязь устояў усходнеславянскага іканапісу ніколі не перашкаджала праявам нацыянальнай адметнасці: кожны наведвальнік выстаўкі зможа вылучыць своеасаблівыя мастацкія рысы краін-удзельніц. Яднальная нітка выстаўкі — вобраз Іісуса Хрыста — увасабленне ідэі саборнасці праваслаўнага свету. Падзеі жыцця Хрыста паўсталі ў разнастайных іканаграфічных варыянтах. Зыходзячы з гэтага цэнтральнага вобраза, будуецца кампазіцыя выстаўкі. Па словах загадчыка аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алены Карпенкі, кожная з трох залаў раскрывае этапы жыцця Іісуса: першая зала — нараджэнне і цуды, другая — хросны шлях, трэцяя — вобразы вучняў і прадаўжальнікаў. Наведвальнікам выстаўкі прадставіцца ўнікальная магчымасць убачыць шэдэўры, якія экспануюцца за межамі Беларусі, напрыклад, у славутай “Траццякоўцы” ў Маскве. Дырэктар Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Ірына Лебедзева з гонарам прадставіла свой любімы твор — ікону “Барыс і Глеб”, якая датуецца XIV стагоддзем. Падзяліўся радасцю ад прысутнасці на выстаўцы і рэстаўратар з Сербіі Радослаў Пільяк-Радован. Спецыяльна для чытачоў “НГ” ён прадставіў шэдэўр сваёй нацыянальнай школы — ікону “Хрыстос Уседзяржыцель” з Нацыянальнага музея ў Бялградзе: — Гістарычны лёс беларускага народа цяжкі, але не менш цяжкі лёс народа сербскага. У ваенныя часы — перманентнае для Сербіі становішча — першае, што знішчалі нашы ворагі, гэта цэрквы. Таму ікона — пашпарт нашага народа. Многія экзэмпляры “страцілі” вочы, якія выкалупвалі іншаземныя налётчыкі. Прыклалі рукі і вернікі, аддзіраючы кавалачкі ікон, каб выкарыстоўваць іх як лекі. Менавіта гэты абраз не паддаецца рэстаўрацыі, бо гэта не проста цяжка, але больш каштоўна як сімвал страт і перажыванняў народа. Выстаўка прымеркавана да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, але яе адкрыццё адзначыла яшчэ адзін юбілей, важны для Беларусі, — 35-годдзе архіпастырскага служэння Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі на нашай зямлі. Выстаўка, арганізаваная пры падтрымцы дзяржавы, будзе працаваць да 5 снежня, так што ўсе жадаючыя маюць магчымасць непасрэдна далучыцца да святла старажытных ікон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася ўнікальная выстаўка, на якой можна ў іконах убачыць этапы жыцця Збавіцеля
|
|