Стымул для тонкiх натур
04.10.2013
—
Разное
|
У Гомелі адбылося ўшанаванне таленавітай моладзі Намінанты штогадовай прэміі Гомельскага гарвыканкама — а сёлета гэта 18 выхаванцаў музычных школ і школ мастацтваў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, маладых работнікаў тэатральна-відовішчных устаноў абласнога цэнтра — сабраліся ў карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі. — Не сакрэт, што паспяховыя вучні бываюць толькі ў таленавітых настаўнікаў, — адзначыў на сустрэчы старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка. — І ў гэтым плане ў нас ёсць падстава для гонару: гомельская школа мае свой стыль і свае добрыя традыцыі, шырока вядомыя не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Гэта адна з грунтоўных «цаглінак» у фарміраванні добрага іміджу горада і ўсёй Гомельшчыны. Таму мы (маю на ўвазе ўладу) павінны рабіць усё магчымае, каб падтрымліваць творча адораную моладзь і дапамагаць у яе развіцці... Адна з сёлетніх лаўрэатаў — выхаванка дзіцячай школы мастацтваў № 7 Гомеля Дар’я Радзівон. Пяць гадоў таму, пераступаючы парог школы, дзяўчынка ўпершыню ўзяла ў рукі акардэон. Зараз у яе скарбонцы нямала ўзнагарод. Апошняе дасягненне юнага таленту — другое месца на Міжнародным фестывалі маладых выканаўцаў «Крыштальная мара» ў Кіеве. Разам з прэміямі юным артыстам і выканаўцам за высокія творчыя дасягненні падзячныя пісьмы гарадской выканаўчай улады з рук яе кіраўніка Пятра Кірычэнкі таксама атрымалі педагогі, якія здолелі «запаліць» няхай пакуль маленькія «зорачкі» талентаў юных танцораў, музыкантаў, мастакоў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства сышліся ў адным: вартасная ацэнка ўлады — добры стымул для далейшага творчага развіцця тонкіх натур. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі адбылося ўшанаванне таленавітай моладзі горада
|
|