Як Драздовіч гасцяваў у Засвіры. 21.by

Як Драздовіч гасцяваў у Засвіры

13.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Урывак з успамінаў Бярнарда Стаповіча – брата каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка (сапраўднае імя – Канстанцін Стаповіч).

У ім расказваецца пра гасцяванні Язэпа Драздовіча ў Засвіры на Мядзельшчыне, дзе ў мясцовым храме ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя служыў Канстанцін Стаповіч.

“Другім даволі частым госцем у засвірскай плябаніі быў вядомы беларускі мастак і пісьменнік Язэп Драздовіч, аўтар повесцяў “Вар'ят без вар'яцтва” і “Вялікая шышка”.

З'яўляўся ён там неспадзявана і заўсёды радасна быў вітаны Кастусём. Хадзіў Драздовіч, як яго памятаю, у саматканай світцы і ў кароткім кажушку. У Засвіры вялі яны з Кастусём доўгія гутаркі, найчасцей на тэмы беларускага мастацтва, літаратуры, гісторыі, актуальных пытанняў беларускага адраджэнскага руху.

Між іншым, Драздовіч цікавіўся яшчэ археалагічнымі пытаннямі, звязанымі са Свірскай ваколіцай. Вельмі прыцягвала яго Свірская гара, пасярод мястэчка, паблізу возера.

Была яна даволі высокая і рабіла ўражанне штучна насыпанага вялікага кургана. З гэтай гары рассцілаўся шырокі і пекны краявід на ўсю ваколіцу, на прыгожае і доўгае возера.

Драздовіч спрабаваў нават рабіць па-аматарску раскопкі ў частцы гары. Але гэта работа была не паводле яго магчымасцяў. Затое раскапаў курган-магілу паміж возерам і Засвірам. Паводле археолага У. Антановіча курганы паходзілі з пазнейшага рымскага перыяду, гэта значыць з часоў паміж другім і чацвёртым стагоддзямі нашай эры.

Знойдзеныя ў кургане прадметы Драздовіч перадаў Беларускага музею імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

У Засвіры Драздовіч пакінуў Кастусю пару абразоў сімвалічнага зместу. Добра памятаю адзін з гэтых абразоў, які прадстаўляў на першым плане руіны вялікага ў агні старога замка, ад якога цягнуцца смугі дыму, утвараючы ў верхняй яго частцы постаці, якія ўглядаліся ў далёкі, асветлены крышталёвы палац. Абраз гэты, у выразных і размаляваных мастаком рамах, вісеў у пакоі насупраць Кастусёвага ложка.”

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота westki.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урывак з успамінаў Бярнарда Стаповіча – брата каталіцкага святара і паэта Казіміра Сваяка (сапраўднае імя – Канстанцін Стаповіч).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика