Забаранілі прадаць тону прадуктаў. 21.by

Забаранілі прадаць тону прадуктаў

12.10.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гандляры выплацілі штафаў на 116 мільёнаў рублёў.

Гандлёвыя аб’екты па рэалізацыі прадуктаў харчавання маюць асаблівую эпідэмічную значнасць.

Сёлета за дзевяць месяцаў падчас праверак абследавалі 528 аб’ектаў гандлю. Па выніках праверак склалі 158 пратаколаў аб адміністрацыйным парушэнні, вынеслі 158 штрафаў на агульную суму 116 мільёнаў 200 тысяч рублёў.

На 53 аб’ектах вытворчага гандлю, грамадскага харчавання прадавалі небяспечныя ў эпідэміялагічных адносінах тавары без дакументаў, якія спраўджваюць якасць і бяспеку. На 36 парушалі тэмпературны рэжым і ўмовы захоўвання харчовай сыравіны і прадуктаў.

На трох адзначылі нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання. У адным выпадку заўважылі несвоечасовае праходжанне медыцынскіх аглядаў і гігіенічнага навучання работнікаў.

На 176 аб’ектах адзначылі іншыя парушэнні: не выконвалі правілы таварнага суседства пры захоўванні сырой і гатовай прадукцыі, выкладвалі тавар у ахаладжальныя вітрыны, не выкарыстоўваючы спецыяльныя латкі ці падносы. Часам тавар ляжаў проста на падлозе, без падтаварнікаў, стэлажоў, а прадаўцы не мелі санітарнага адзення.

Закрылі пяць аб’ектаў гандлю

Па выніках праверак падрыхтавалі 94 прадпісанні аб забароне рэалізацыі, паводле якіх забаранілі прадаць 1 тону 114 кілаграмаў прадуктаў. Сярод іх у некаторых закончыўся тэрмін прыдатнасці, у іншых не было этыкетак, маркіровачных ярлыкоў ці лістоў-укладышаў, без дакументаў, якія сцвердзілі б якасць і бяспеку.

Вынеслі пяць прадпісанняў аб спыненні дзейнасці,

132 прадпісанні і рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў.

Асноўныя парушэнні, якія цягнуць адміністрацыйнае спагнанне: рэалізацыя тавару са скончаным тэрмінам прыдатнасці, парушэнні патрабаванняў па маркіроўцы і ўпакоўцы, няма дакументаў, якія пацвердзяць якасць і бяспеку тавару, тэмпературныя рэжымы не адпавядаюць норме, якасна не прыбіраюць абсталяванне і гандлёвую залу.

На многіх прадпрыемствах гандлю пасля планавых праверак зноў знаходзілі такія ж самыя парушэнні.

Многія загадчыцы крамаў не кантралююць, ці выконваюць падначаленыя санітарныя патрабаванні. З-за гэтых парушэнняў праз прадукты могуць узнікнуць масавыя захворванні.
Шаноўныя пакупнікі, калі вы заўважылі парушэнні падчас продажу прадуктаў, звяртайцеся ў гэты гандлёвы аб’ект, пакажыце чэк і зрабіце запіс у Кнізе заўваг і прапаноў.

Таццяна КУГАРА, доктар-гігіеніст, загадчыца аддзялення гігіены харчавання Маладзечанскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Фота gazetavv.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандляры выплацілі штафаў на 116 мільёнаў рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика