Загадка замка Кміты
22.10.2013
—
Разное
|
На старажытным гарадзiшчы знойдзены скарб гiсторыi Знаходку, да якой гродзенскага археолага Наталлю Пачобут прывяло не інакш як прафесiйнае чуццё, смела можна назваць сенсацыйнай. У дзесяці кiламетрах ад знакамiтага Мiрскага замка побач з вёскай Беразавец знойдзены яшчэ адзiн гістарычны скарб, на якiм дагэтуль не засярождвалi пiльнай ўвагі нi гiсторыкi, Што пад заслонай таямнiцы? Мiнулым летам Наталлю Пачобут, вядучага навуковага супрацоўнiка Гродзенскага гiсторыка-археалагiчнага музея, службовыя справы прывялi ў Карэлiцкi раён. Там археолаг i звярнула ўвагу на гарадзiшча Беразавец, што ў Турэцкiм сельсавеце, якое высiлася на дзясятак метраў над балоцістым поплавам ракi Сэрвач i захавала рэшткi фартыфiкацыйных збудаванняў. На ахоўнай дошцы помнiка, якi быў унесены ў Дзяржаўны спiс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусi шэсць год таму, значылася: “Пачатак I тысячагоддзя нашай эры; X—XIII; XVI—XVIII стагоддзі”. Прыцягнула ўвагу дапытлiвага спецыялiста i яшчэ адна абставiна: археалaгiчныя раскопкi на гэтым месцы раней не праводзiлiся. Дадалi iнтрыгi мясцовыя жыхары, якiя расказaлi, што гарадзічшa пасля Вялiкай Айчыннай вайны аблюбавалi скарбашукальнiкi: знаходзiлi тут пячную кафлю, посуд, сярэбраныя лыжкі, польскія і рускія манеты. Заслону ж таямнiцы прыўзняла 90-гадовая мясцовая жыхарка Марыя Сянюта, якая паведамiла, што, згодна з паданнем, у гэтым месцы знаходзiўся замак князя Кмiты. Хто ж такi Кмiта, iмя якога праз пакаленнi данеслi да нашага часу тутэйшыя людзi? Археолаг не магла супакоiцца, пакуль не выйшла на разгадку. — На падставе аналізу пісьмовых крыніц склалася гіпотэза, што ў канцы XV—XVI cтагоддзяў уладальнікам двара і замка Беразавец быў Іван Кміціч Стратовіч — падскарбій земскі пры каралі Казіміры IV Ягелоне. Яго iмя ўпамiнаецца на ўкладных запiсах на старонках Лаўрышаўскага Евангелля, — расказвае Наталля Пачобут. — У адпаведнасці з дакументам 1541 года маёнтак Івана Кміціча Стратовіча межаваў з Шчарсоўскімі ўладаннямі Юрыя Фёдаравіча Храптовіча. Яшчэ адным уласнікам зямлі ў Беразаўцы ў канцы XV стагоддзя з’яўляўся Грынко Мікуліч Кміта. Замак згадваецца i ў крыніцах XVII стагоддзя. У фальварак Беразавец у 1639 годзе акрамя сёл Вялікая Слабада, Тарасевічы ўваходзілі двор і замак Беразавец. Вядома, што маёнтак Беразавец у XVII стагоддзі перайшоў ва ўласнаць Радзівілаў. Ён быў набыты сынам Мікалая Радзівіла Сіроткі падчашым літоўскім, ваяводам наваградскім Сігізмундам Каралем Радзівілам, чацвёртым Нясвіжскім ардынатам, — удакладняе спецыялiст. “Селi акурат на печ” Пiсьмовыя крынiцы неабходна было праверыць, i ў лiпенi на загадкавае гарадзiшча пад кiраўнiцтвам Наталлi Пачобут у складзе валанцёраў з Гродна i Мiнска, а таксама памочнiкаў з мясцовых вёсак адправiлася экспедыцыя, якая распачала тут раскопкi. Навуковую кансультацыю па археалaгiчных даследаваннях аказвалi археолaгi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Знаходкi на гэтым загадкавым месцы пацвердзiлi гiпотэзу аб iснаваннi побач з Мiрскiм замкам яшчэ аднаго. — Найперш нас здзiвiў вялiкi культурны пласт на тэрыторыi гарадзiшча — звыш двух з паловай метраў! Гэта сведчыць аб тым, што жыццё тут віравала, i замку магла быць адведзена важная роля ў рэгiёне. Раскопкi, дарэчы, паказалi сляды трох пажараў, пасля якіх ён зноў адбудоўваўся, — расказвае археолаг. Экспедыцыя не засталася з пустымi рукамi. Загадкавае гарадзiшча ўзнагародзiла мноствам рэчаў даўнiны: знойдзены манеты XVI стагоддзя, зброя, фрагменты посуду, маёлiкавай плiткі падлогi, аконнага шкла, бронзавага звана i г. д. У ходзе археалагічных раскопак была сабрана вялікая калекцыя адметнай пячной кафлі. Даследчыкам пашчасцiла натрапiць на месца жылога памяшкання, як яны кажуць, “селi акурат на печ”. — Найбольшае ўражанне выклiкала багата i з густам арнаментаваная кафля XVI—XVII стагоддзяў, якая аздабляла парадныя памяшканні. Нам трапілася таксама гаршковая кафля, якая падобна да матэрыялаў з раскопак віленскіх замкаў, каробкавая паліхромная і зялёнапаліўная кафля з раслінным і геаметрычным арнаментамі XVI стагоддзя, якая не мае аналагаў нават у знакамiтых замках Гродна, Міра и Нясвіжа, — расказвае археолаг. А ўявiце сабе ўражаннi даследчыкаў, калi яны дасталi з гiстарычных пластоў зямлi кафлю з бiблейскiмi сюжэтамi! З глыбiнi стагоддзяў паўстала выява архангела Міхаіла — нябеснага заступніка Навагрудка, які адлюстраваны на гербе горада. Трапiлася яшчэ адна вельмі цікавая кафля-каронка з выявай святога, імя якога пакуль невядома. Гэта навяло археолагаў на думку аб існаванні ў гэтым месцы культавай пабудовы. Прыцягненне даўнiны Цi будзе прэтэндаваць замак Кмiты, якi так доўга быў схаваны пад напластаваннямi часу, на званне новага турыстычнага аб’екта? Археолаг Наталля Пачобут, з лёгкай рукi якой ён прыўзняў заслону таямнiцы, i ўсе, хто меў да гэтага дачыненне, вельмi спадзяюцца на гэта. — Ёсць усе падставы. Замак Кміты мае спрыяльнае спалучэнне гісторыка-культурных і ландшафтных якасцяў, каб стаць цікавым турыстычным аб’ектам на карце не толькi рэгiёна, але i краiны. Найперш ён удала размешчаны — у дзясятку кiламетраў ад знакамітага Мірскага замка i ў трох кiламетрах ад трасы Навагрудак — Мір. Больш таго, замак Кміты для Гродзеншчыны з’яўляецца ўнікальным па рэпрэзентацыйнасці помнікам позняга замкавага будаўніцтва. Ён прадстаўляе матэрыялы, якія дазваляюць характарызаваць жыццёвы ўклад і сацыяльную арганізацыю ў акрузе Навагрудка — аднаго з вядучых цэнтраў сацыяльна-палітычнага развіцця рэгіёна Беларусі перыяду Сярэднявечча і Новага часу. На працягу гэтага года мы будзем весцi лабараторную і навуковую апрацоўку шматлікіх матэрыялаў раскопак. У хуткім часе яны папоўняць фонды Гродзенскага гісторыка-археалагічнага і Карэліцкага краязнаўчага музеяў, — паабяцала Наталля Пачобут. Дарэчы, даследаваннi замка толькi пачынаюцца. I аднаму Гродзенскаму гісторыка-археалагічнаму музею, абапіраючыся толькі на ўласныя сродкі, з iмi, вядома, не справiцца. Спецыялiсты мяркуюць, што планамернаму правядзенню работ магло б паспрыяць сканаванне тэрыторыі замка метадамі магніта- і электраразведкі з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Гэтыя даследаванні дадуць магчымасць яшчэ да пачатку новых раскопак выявіць жытлы і іншыя збудаванні, вызначыць іх колькасць, памеры, архітэктоніку плошчы — з якога матэрыялу пабудаваны схаваныя пад тоўстым слоем грунту аб’екты. Гэтыя метады археалагічных даследаванняў ужо былі выкарыстаны ў Беларусі пры раскопках Шклоўскага замка. Неабходныя таксама архіўныя пошукі звестак пра фальварак, замак і яго ўладальнікаў, стварэнне комплекснай экспедыцыі, магчыма, з прыцягненнем зацікаўленых спецыялістаў з археалагічных цэнтраў Поль-шчы і Літвы. А тыя людзi, што ўжо дакранулiся да старажытнага замка Кмiты, сцвяржаюць, што месца гэта нiбы прыцягвае. Напэўна, яшчэ не ўсе таямнiцы раскрыла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На старажытным гарадзiшчы знойдзены скарб гiсторыi
|
|