У школе на Мядзельшчыне адкрылі музей, прысвечаны Максіму Танку. 21.by

У школе на Мядзельшчыне адкрылі музей, прысвечаны Максіму Танку

03.03.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У літаратурна-краязнаўчым музеі імя Максіма Танка

У Сваткаўскай сярэдняй школе імя Максіма Танка 21 лютага пасля рээкспазіцыі адкрылі літаратурна-краязнаўчы музей. Ён таксама носіць імя знакамітага земляка.

Адбылася гэта падзея ў рамках педагагічнага праекта “Дарога да Максіма Танка”.

Музей у гэтай школе створаны невыпадкова. Максім Танк (сапраўднае імя Яўген Скурко) нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Пількаўшчына, за некалькі кіламетраў ад Сватак. А ў 1925-1926 гадах вучыўся ў Сваткаўскай школе. Першапачаткова музей быў адкрыты ў 1982 годзе. Яго заснавальнікам стаў настаўнік рускай мовы і літаратуры Іван Берняковіч. Тады музей размяшчаўся ў асобным будынку. З цягам часу будынак прайшоў у заняпад, і экспанаты размясцілі ў пакоі ў школе. А цяпер зрабілі рамонт у адным з былых кабінетаў, прадумалі і размясцілі экспазіцыю.

На адкрыцці гучаў расказ пра Максіма Танка, вершы народнага паэта Беларусі, а ў выкананні народнага ансамбля “Натхненне” з Мядзелаі песні на яго словы.

Удзельнікі пабывалі на могілках ў вёсцы Новікі, дзе пахаваны Максім Танк разам жонкай Любоўю. Там ушанавалі памяць  песняра, усклалі кветкі. Тут  зноў жа гучалі вершы паэта.

А перарэзалі стужку на адкрыцці музея начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Таццяна Яфімава і паэт, зямляк песняра Рагнед Малахоўскі.   

У экспазіцыі музея сем раздзелаў. Сярод іх такія, як “Шчодрая на таленты зямля”, “Дзе карані мае, адкуль мой род пачаўся?”, “Прайсці праз вернасць”.

У музеі можна пабачыць рэчы, фатаграфіі і дакументы Максіма Танка, выданні яго кніг.

Якія самыя цікавыя экспанаты тут? – пытаю ў кіраўніка музея Святланы Шылько.

– Мяркую, гэта выданне, якое Максім Танк прывёз у школу ў 1982 годзе і падпісаў “Сябрам краязнаўчага музея ў Сватках”. І яшчэ адна кніга, таксама з подпісам: яе паэт у 1963 годзе падарыў настаўніку беларускай мовы і літаратуры школы Мікалаю Пашкевічу.

– А да старой экспазіцыі ці дадаліся якія экспанаты?

– Так. Навучэнцы разам з настаўнікамі стварылі радавод Максіма Танка, знайшлі цікавыя факты, якія вядомыя толькі родным. Дапамагала ў стварэнні радаводу сваячка Максіма Танка па жончынай лініі Зінаіда Асаевіч з Мінска – яна таксама прыехала на адкрыццё. Яшчэ дадалася экспазіцыя “Калыска песні паэта” – тут прадстаўлена мадэль вясковай хаты часоў маленства песняра.

Экскурсію па музеі праводзяць навучэнцы: дзевяць школьнікаў з 7 па 11 клас, якія ўваходзяць у вучнёўскі актыў. А яшчэ рыхтуюць юных экскурсаводаў – чацвертакласнікаў. Яны будуць праводзіць экскурсіі ў скарочаным варыянце.

Алесь ВЫСОЦКІ.  

Фота забяспечанаСвятланай Шылько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Сваткаўскай сярэдняй школе імя Максіма Танка 21 лютага пасля рээкспазіцыі адкрылі літаратурна-краязнаўчы музей. Ён таксама носіць імя знакамітага земляка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика