Хакейныя тыдні на тэлебачанні
10.04.2014
—
Разное
|
Добрая навіна для тых, хто не здолеў купіць білеты на матчы чэмпіянату свету па хакеі: беларускае тэлебачанне пакажа ўсе 64 сустрэчы, прычым у прамым эфіры. Выключныя правы на арганізацыю трансляцый набыла Белтэлерадыёкампанія. Матчы будуць паказаны на каналах «Беларусь 1», «Беларусь 2» і «Беларусь 5». Апошні на перыяд з 9-га па 25 мая наогул стане цалкам хакейным. Гульні, у тым ліку і паўторы, будуць трансліравацца з ранку да позняга вечара. Пасля паўночы запланаваны агляды дня. Штодзённа будзе выходзіць праект «Авертайм. Чэмпіянат свету. Мінск 2014». У студыю на «Мінск-Арэне» плануецца запрашаць хакейных спецыялістаў, якія абмяркуюць апошнія навіны, прааналізуюць канкрэтныя сустрэчы, балельшчыкі таксама будуць мець магчымасць выказацца. Праект будзе папярэднічаць гульні, а таксама выходзіць у перапынках і пасля яе. Па словах кіраўніка канала «Беларусь 5» Паўла Булацкага, асвятляць чэмпіянат будзе вопытная каманда журналістаў, якія неаднойчы былі на падобных спаборніцтвах. Самыя галоўныя і відовішчныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай нашай краіны, давераны «Беларусь 2». Значную частку хакей зойме і на галоўным канале медыяхолдынга. Усе апошнія хакейныя і каляспартыўныя весткі будуць пададзены ў рэжыме онлайн у выпусках навін. Кіраўнік АТН Кірыл Казакоў абяцае, што журналісты пабываюць за кулiсамi турнiра, пазнаёмяць гледачоў з рознымі службамі, якія працуюць на чэмпіянаце. Дзеля гэтага агенцтва «ахвяравала» трыццаць шэсць сваіх спецыялістаў. Усяго ж на чэмпіянаце акрэдытавана каля двухсот прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі. І яшчэ некалькі фактаў. Для зручнасці на працягу двух тыдняў будуць паказваць ролікі з раскладам трансляцый матчаў. У асвятленні чэмпіянату задзейнічаны і радыйныя падраздзяленні холдынга. «Радыус-FM» ужо сёння прапануе сваім слухачам розныя віктарыны з розыгрышам прызоў. А беларускае радыё абяцае нават прамыя рэпартажы з трэціх перыядаў найбольш цікавых матчаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускае тэлебачанне пакажа ўсе матчы ЧС у прамым эфіры |
|