Каляндар: 200 год Яўстафію Тышкевічу, 80 Уладзіміру Конану. 21.by

Каляндар: 200 год Яўстафію Тышкевічу, 80 Уладзіміру Конану

17.04.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Яўстафій Тышкевіч.

Чым слаўны гэты тыдзень, чытайце далей.

18 красавіка. 200 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча (1814 – 1873), беларускага археолага, гісторыка, этнографа і краязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.

***

1952 год. За адну ноч з Заходняй Беларусі на ўсход СССР вывезлі 1683 сям’і, што былі абвінавачаныя ў “варожай дзейнасці супраць калгасаў”.

***

20 красавіка. Вялік­дзень (па календарах праваслаўнай і каталіцкай канфесій).

***

22 красавіка. Міжнародны дзень Зямлі.

***

23 красавіка. 125 гадоў з дня нараджэння Васіля Лявонава (1889 – 1972), вучонага-педыятра, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, заснавальніка беларускай школы педыятраў.

***

80 гадоў з дня нара­джэння Уладзіміра Конана (1934 – 2011), беларускага філосафа, гісторыка, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца.

***

130 гадоў назад  (1884) у вёсцы Качаны Мя­дзельскага раёна нарадзіўся Сямён Шаранговіч, кадравы ваенны, удзельнік грамадзянскай вайны, у 1936 – 1957 гадах – старшы інжынер Маскоўскага аўтамабільнага завода імя Ліхачова. Яго імем у Мядзеле і Маладзечне названыя вуліцы.

***

440 гадоў з часу выдання (1574) Сымонам Будным у мястэчку Лоск каля Валожына Новага Запавету з прадмовай, каментарыямі і заўвагамі.

***

435 гадоў назад (1579) Гродна стаў рэзідэнцыяй караля Польскага і Вялікага князя Літоў­скага Стэфана Баторыя.

***

245 гадоў з часу заснавання (1769) шклозавода “Залессе” (першапачаткова існаваў як шкляная мануфактура ў мястэчку Ілья, з 1855 г. пераведзена ў в. Залессе).

***

220 гадоў назад (1794) у Польшчы, Беларусі і Літве пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, на Маладзечаншчыне дзейнічаў атрад Міхала Агінскага.

***

190 гадоў назад нарадзіўся Юльян Бакшанскі (1824 - 04.04.1863) у маёнтку Тупальшчына Свянцянскага  павета, цяпер Смаргонскі раён, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху, публіцыст, загінуў у вёсцы Свечкі, пахаваны ў Плябані Маладзечанскага раёна.  

Марыя БЕРАСНЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чым слаўны гэты тыдзень, чытайце далей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика