Самая высакародная ў свеце справа . 21.by

Самая высакародная ў свеце справа

30.05.2014 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белтэлерадыёкампанія правядзе дабрачынны марафон па зборы сродкаў на новы будынак Беларускага дзіцячага хоспіса — спецыялізаванага цэнтра дапамогі для дзяцей з анкалагічнымі, цяжкімі хранічнымі і генетычнымі захворваннямі, а таксама з прыроджанымі паталогіямі. Дапамагаць дзецям — самая высакародная справа ў свеце, упэўненыя ў галоўным медыяхолдынгу краіны.

Зрабіць ахвяраванне можна, пазваніўшы па тэлефоне 8-902-101-0000. Дабрачынны ўзнос пры тэлефанаванні на пазначаны нумар складзе 11 400 рублёў, і гэта сума будзе ўключана ў плату за гарадскі тэлефон. Таксама можна адправіць SMS-ахвяраванне на нумар 553 з паведамленнем: 515 (прабел) сума (даступна для абанентаў МТС). Акрамя таго, можна зрабіць электроннае ахвяраванне з банкаўскай карты на сайтах www.hospice.by і www.newhospice.by або пералічыць грошы ў любым аддзяленні банка/пошты на спецыяльны дабрачынны рахунак.

У ходзе марафона на тэлеканалах медыяхолдынга будзе размяшчацца ўся падрабязная інфармацыя пра спосабы пералічэння сродкаў на будаўніцтва.

У эфіры «Беларусь 1» дабрачынны марафон пачнецца 2 чэрвеня ў 6.00 са спецыяльнага выпуску праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». Інфармацыя пра марафон будзе прысутнічаць у выпусках навін. Збору сродкаў на будаўніцтва хоспіса будзе цалкам прысвечана праграма «Белорусское времечко». У 20.00 на «Беларусь 1» выйдзе спецыяльны выпуск грамадска-палітычнага ток-шоу «Форум». Завершыць эфір спецыяльны праект АТН «Актуальнае інтэрв’ю». Акрамя гэтага, на працягу дня з 9.30 да 17.00 плануюцца прамыя ўключэнні са студыі праграмы «Добрай ра¬ніцы, Беларусь!» з гасцямі-мецэнатамі.

Падтрымае акцыю і тэлеканал «Беларусь 2»: у гэты дзень у эфір выйдзе спецыяльны выпуск маладзёжнага ток-шоу «Перазагрузка», прысвечаны тэме валанцёрскай дапамогі і збору сродкаў на будаўніцтва новага хоспіса. Прымуць удзел у акцыі таксама каналы і станцыі Беларускага радыё.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлемарафон збярэ сродкі на новы будынак дзіцячага хоспіса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика