У Барысаў не прыязджаюць замежныя заўзятары, бо ў горадзе няма прыстойнага гатэлю. 21.by

У Барысаў не прыязджаюць замежныя заўзятары, бо ў горадзе няма прыстойнага гатэлю

23.11.2015 13:19 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адсутнасць прынамсі трохзоркавага гатэлю стрымлівае развіццё турызму ў Барысаве. Нягледзячы на правядзенне ў горадзе матчаў Лігі чэмпіёнаў, замежныя заўзятары пражываюць у Мінску, а ў Барысаў прыязджаюць толькі на футбол.

Менавіта ў гэтым тлумачыць непапулярнасць Барысава сярод турыстаў намеснік начальніка аддзелу адукацыі, спорту й турызму Барысаўскага райвыканкама Вячаслаў Скварчэўскі.




«Адсутнасць у горадзе дабротнай гасцініцы адбіваецца на гэтым, — кажа Скварчэўскі. — Як правіла, у горадзе мы заўзятараў ня бачым. Такія нашы рэаліі».

На ўвесь Барысаў — вялікі прамысловы горад, дзе жыве 142 тысячы чалавек, — усяго пару гатэляў. Галоўны — «Бярэзіна» — месціцца адразу каля вакзалу. Але нават у райвыканкаме кажуць, што гэта не тое месца, дзе б пагадзіліся пасяліцца замежныя турысты.




«Патрэбны гатэль прынамсі на тры зоркі, — кажа Скварчэўскі. — А ў нас такога няма. Цяпер жа век інтэрнэту, турысты ведаюць, куды едуць».

Звычайна заўзятары прылятаюць у Нацыянальны аэрапорт, адкуль едуць у Мінск, хоць з аэрапорту можна было б патрапіць наўпрост у Барысаў.

Адзінае месца ў горадзе, дзе можна пабачыць замежных турыстаў — сама «Барысаў-Арэна». Яна месціцца на ўездзе ў горад з боку Мінску і недалёка ад чыгуначнай станцыі «Пячынскі».





У адрозненне ад цэнтру горада, на «Барысаў-Арэне» вельмі разьвітая інфраструктура. На другім ярусе стадыёну падчас матчаў працуюць чатыры кавярні. Але нават у будзённы дзень, калі няма футболу, сюды прыяжджае багата людзей.

«У нас найлепшая трэнажорная заля ў горадзе, — кажа Таццяна Баранава, намесніца дырэктара па асноўнай дзейнасці «Барысаў-Арэны». — Дзве залі на 500 метраў, а навокал — прырода, можна тут прагуляцца».

У звычайны будзённы дзень праз залю праходзіць больш за 100 чалавек. Суседні ўваход — дзіцячая пляцоўка з горкамі, настольнымі гульнямі і сімулятарамі. Тут жа — дзіцячая кавярня з дзіцячым пакоем. Яна працуе штодня да дзявятай гадзіны вечара, а ў дні футболу — увесь час матчу, каб заўзятары маглі пакідаць тут дзяцей: за малымі будуць глядзець супрацоўнікі арэны.




Трэнажорная заля, дзіцячы гульнявы цэнтар, фан-шоп, экскурсіі па стадыёне, пракат ровараў, фітнэс-залі для ёгі й чырлідынгу, фатасесіі на стадыёне робяць «Барысаў-Арэну» ці не самым папулярным месцам у горадзе.

«Заўзятары — у Мінску, і да нас прыяжджаюць толькі на гульні, — кажа Скварчэўскі. — На «Барысаў-Арэне» ёсць сувенірная крама й кавярні, таму яны нярэдка праводзяць час перад матчам якраз там».



Антон ТРАФІМОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўвесь Барысаў — вялікі прамысловы горад, дзе жыве 142 тысячы чалавек, — усяго пару гатэляў. Галоўны — «Бярэзіна» — месціцца адразу каля вакзалу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика