У Бабруйску з тралейбуса эвакуявалі 15 чалавек. 21.by

У Бабруйску з тралейбуса эвакуявалі 15 чалавек

21.04.2016 19:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

Пятнаццаць чалавек былі эвакуяваны ў Бабруйску з тралейбуса. У яго салоне знайшлі безгаспадарчую сумку. Здарэнне адбылося ў сераду, 20 красавіка.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на УУС Магілёўскага аблвыканкама, у міліцыю патэлефанавала жанчына-кіроўца тралейбуса. На месца здарэння выехалі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі, сапёры. Пры абследаванні падазронай знаходкі сапёрна-піратэхнічнай групай выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

Высветлілася, што сумка належыць 51-гадоваму мясцоваму жыхару. Праверка працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net Пятнаццаць чалавек былі эвакуяваны ў Бабруйску з тралейбуса. У яго салоне знайшлі безгаспадарчую сумку. Здарэнне адбылося ў сераду, 20...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика