Светлагорскага святара вызвалілі ад пасады пасля гібелі двух мужчын у царкве
26.04.2016 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: ranak.by У Светлагорску мясцовага святара вызвалілі ад пасады пасля гібелі двух мужчын, паведамляе Раней паведамлялася, што целы двух рабочых былі знойдзеныя ў царкве зранку 20 красавіка. Аднаму быў 31 год, другому — 34. Яны займаліся рамонтам у царкве. Прыкмет гвалтоўнай смерці у мужчын следчыя не выявілі. Епархіяльны савет Гомельскай епархіі пастанавіў, каб усе выдаткі па пахаванні памерлых узяў на сябе прыход храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў Светлагорску. Імёны памерлых будуць унесены ў сінодзіку парафій Гомельскай епархіі для пастаяннага памінання за Боскай літургіяй. У сувязі з трагічным здарэннем у Светлагорску адмянілі мерапрыемствы Велікоднага фестывалю, запланаваныя на 14 траўня. Протаіерэя Уладзіміра, пры якім адбылася трагедыя, епархіяльны савет пастанавіў вызваліць ад пасады благачыннага цэркваў Светлагорскагй акругі. Замест яго прызначаны Аляксандр Кісель, настаяцель парафіі храма Праабражэння Гасподняга ў Светлагорску. Прычыны смерці рабочых паведаміў начальнік Светлагорскага РАУС Рыгор Кузьменка. Па яго словах, якія перадае Як выявілі судмедэксперты, іх смерць наступіла ў выніку "атручвання прадуктамі гарэння прыроднага газу". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.by У Светлагорску мясцовага святара вызвалілі ад пасады пасля гібелі двух мужчын, паведамляе БелаПАН. Раней паведамлялася, што целы двух рабочых былі... |
|