Брэсцкую ліцэістку падазраюць у крадзяжы 8000 еўра ў замежніка
27.04.2016 22:00
—
Разное
|
Фота: ipnews.in.ua Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу за крадзеж у буйным памеры (ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса). Падазронай па справе праходзіць 18-гадовая навучэнка аднаго з прафесійных ліцэяў горада, перадае Па словах афіцыйнай прадстаўніцы абласнога ўпраўлення СК Марыны Драньковай, дзяўчыну падазраюць, што 22 красавіка ў Брэсце яна была ў арандаванай кватэры 45-гадовага мужчыны і скрала з кішэні яго адзення 8000 еўра. Паведамляецца, што мужчына з сябрам у адным з бараў Брэста пазнаёміліся з дзяўчынай і яе сяброўкай. Потым усе пайшлі да яго дадому, дзе працягвалі выпіваць. Удзень 45-гадовы мужчына заснуў. Прачнуўшыся ўвечары, ён выявіў, што ў яго зніклі грошы. Дзяўчат да гэтага часу ў кватэры ўжо не было. Пацярпелы — замежны грамадзянін, які, па яго словах, займаецца адкрыццём кавярні ў Брэсце. Дзяўчат затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС Брэста. Пры іх знайшлі частку скрадзеных грошай. Астатнія знайшліся пры ператрусе па месцы жыхарства сяброўкі 18-гадовай ліцэісткі, якая пакінула ў яе валюту. 25 красавіка дзяўчыну ўзялі пад варту. Яна раскаялася ў зробленым і заявіла, што грошы крала адна. Пацярпелы затэлефанаваў ёй на мабільнік і пагражаў паведаміць у міліцыю пра крадзеж. Тады дзяўчаты прыйшлі да яго дадому, каб урэгуляваць канфлікт. Там іх ужо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ipnews.in.ua Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу за крадзеж у буйным памеры (ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса). Падазронай... |
|