Мужчыну са стадыёна "Дынама" затрымалі пераапранутыя сілавікі
28.04.2016 18:46
—
Разное
|
![]() На стадыёне "Дынама" людзі ў працоўнай вопратцы і ў касках затрымалі мужчыну, які залазіў на вежавы кран і патрабаваў выплаты заробку. Яго пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі са стадыёна. Перад гэтым мужчына патрабаваў здымачную групу тэлеканала АНТ, каб паведаміць свае прэтэнзіі ў жывым эфіры. Паведамляецца, што чалавека, які забраўся на кран на стадыёне, клічуць Дзмітрыем Сталяровым. Раней стала вядома, што гэта 25-гадовы рабочы-аддзелачнік з Віцебска. Адкрытае акцыянернае таварыства, дзе ён працаваў, паўгода не выплочвала яму заробак. Запазычанасць склала некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў. Таму мужчына вырашыў прыехаць у Мінск і такім экстравагантным спосабам звярнуць увагу на сваю праблему. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стадыёне "Дынама" людзі ў працоўнай вопратцы і ў касках затрымалі мужчыну, які залазіў на вежавы кран і патрабаваў выплаты заробку. Яго пасадзілі ў мікрааўтобус... |
|