У Пінску 52-гадовы мужчына загінуў падчас рамонту ўласнага аўто. 21.by

У Пінску 52-гадовы мужчына загінуў падчас рамонту ўласнага аўто

29.04.2016 10:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


52-гадовы жыхар Пінска загінуў падчас рамонту свайго аўтамабіля. Цела мужчыны пад машынай ВАЗ знайші ўвечары 27 красавіка. Загінулага ўбачыў сусед, які прыйшоў вярнуць узяты апоўдні гаечны ключ.

Паводле папярэдняй версіі, калі мужчына спрабаваў зняць паўвось з тэхнічна няспраўнага ВАЗа, перакуліўся гідраўлічны дамкрат, усталяваны да дзвюх цаглінах. На машыне не было пярэдняга правага кола. Мужчыну, які ў той момант знаходзіўся пад маторным адсекам аўтамабіля, прыціснула да зямлі.

Загінулы жыў разам з жонкай і сынам. У момант здарэння іх не было дома. Па факце гібелі аўтамабіліста Следчы камітэт праводзіць праверку, паведамляе TUT.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
52-гадовы жыхар Пінска загінуў падчас рамонту свайго аўтамабіля. Цела мужчыны пад машынай ВАЗ знайші ўвечары 27 красавіка. Загінулага ўбачыў сусед, які прыйшоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика