Экс-дырэктару падраздзялення БДУ інкрымінуецца каля 30 эпізодаў атрымання хабару
29.04.2016 20:50
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Затрыманаму ў лістападзе 2015 года кіраўніку вучэбна-вопытнага РУП "Шчамысліца" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інкрымінуецца каля 30 эпізодаў хабару. Пра гэта паведамляе Як вядома, яго затрымалі ў момант атрымання хабару за спрыяльнае вырашэнне пытання аб выдзяленні ў арэнду на тры гады аднаго з памяшканняў (плошчай 550 кв. м.), якія належаць прадпрыемству. 1400 долараў перадаў індывідуальны прадпрымальнік. Пазней высветлілася, што былі і іншыя факты хабарніцтва. 28 красавіка ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачало 10 крымінальных спраў з нагоды хабарніцтва ў дачыненні да былога дырэктара. Высветлілася, што, працуючы на пасадзе з 2009-га да 2015 года, за ўсё тое ж спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў арэнды памяшканняў з рознымі суб'ектамі гаспадарання службовая асоба атрымала ў якасці хабараў 2100 долараў ЗША і 900 еўра. Расследаванне 20 крымінальных спраў па аналагічных падставах ужо скончана. За заключэнне і выкананне дамоваў арэнды былы дырэктар атрымаў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання Мінскай вобласці ў якасці хабараў агулам 123700 долараў і 73260 еўра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru Затрыманаму ў лістападзе 2015 года кіраўніку вучэбна-вопытнага РУП "Шчамысліца" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інкрымінуецца каля...
|
|