У Лунінецкім раёне на пажары абгарэў інвалід першай групы (фота)
02.05.2016 11:24
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by У Лунінецкім раёне 1 траўня ў 17.32 мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у вёсцы Лахва. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што гарыць дах жылога дома. Як паведамляе Ратавальнікі выратавалі мужчыну з дома. Яго шпіталізавалі ў Лунінецкую цэнтральную раённую лякарню з папярэднім дыягназам "апёкі галавы, грудной клеткі, верхніх канечнасцяў 1-3А ступені" (50% цела). Праз 50 хвілінаў пасля выкліку пажар быў ліквідаваны. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, унутранае аздабленне. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У Лунінецкім раёне 1 траўня ў 17.32 мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у вёсцы Лахва. Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі, што... |
|