Трэнер Казека пацвердзіў, што яго кватэру ў "доме Чыжа" арыштавалі
02.05.2016 21:06
—
Разное
|
![]() Мікалай Казека. Фота: БЕЛТА Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека ў каментары парталу пацвердзіў, што яго кватэру арыштавалі ў "доме Чыжа" каля Траецкага прадмесця ў Мінску. Адбылося гэта падчас расследавання крымінальнай справы ў адносінах бізнесмена Юрыя Чыжа (яго арыштавалі ў сакавіку) і яго кампаніі "Трайпл". Як паведаміла , у доме яшчэ ў канцы сакавіка былі арыштаваныя дзясяткі нераспрададзеных кватэр, якія былі ў закладзе беларускіх банкаў. Па дакументах яны належалі "Трайплу". А вось кватэру плошчай 105 квадратных метраў Казеку прадалі ў растэрміноўку. Ён мусіў выплаціць грошы да сярэдзіны 2018-га, адзначае выданне. Мікалай Казека пацвердзіў tut.by, што кватэра знаходзіцца ў яго ўласнасці і што яна арыштаваная. "Напісаў следчаму заяву, каб знялі яе з-пад арышту. Даведаўся пра гэта зусім нядаўна", — кажа трэнер. Паколькі тэрмін пасля падачы заявы прайшоў невялікі, адказу яшчэ няма. "За частку кватэры я яшчэ не разлічыўся. У мяне дамова з "Трайплам", на яго рахунак пераводжу грошы, выплачваю суму ў растэрміноўку", — распавёў Казека. Ён адзначае, што цана 1 тысяча долараў за адзін квадратны метр яго кватэры, якую падала "Наша ніва", непраўдзівая. Аднак іншай лічбы ён не назваў. Мікалай Казека — вядомы беларускі трэнер, яму 66 гадоў. Яго выхаванцы Ала Цупер і Антон Кушнір сталі алімпійскімі чэмпіёнамі, ім падаравалі кватэры ў "доме Чыжа". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мікалай Казека. Фота: БЕЛТА Галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека ў каментары парталу tut.by пацвердзіў, што яго кватэру арыштавалі ў "доме... |
|