Даішнікі абстралялі аўтамабіль з п'яным кіроўцам, каб спыніць яго (фота). 21.by

Даішнікі абстралялі аўтамабіль з п'яным кіроўцам, каб спыніць яго (фота)

11.05.2016 14:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

На Лунінеччыне для затрымання п'янага кіроўцы супрацоўнікі ДАІ стралялі па колах. Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 10 траўня ў вёсцы Сінкевічы.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, кіроўца аўтамабіля “Крайслер” на вуліцы Камсамольскай праігнараваў сігнал інспектараў аб спыненні і паспрабаваў уцячы. Каля 40 хвілінаў даішнікі пераследавалі аўтамабіль па вуліцах населенага пункта. 23-гадовы кіроўца раз-пораз выязджаў на паласу сустрэчнага руху.

Сваімі дзеяннямі кіроўца ствараў рэальную пагрозу людзям, таму інспектары вырашылі выкарыстаць табельную зброю. Яны зрабілі папераджальны стрэл у паветра, а затым — некалькі прыцэльных стрэлаў па заднім коле. Ім удалося спыніць "Крайслер” і затрымаць парушальніка.

Кіроўцу даставілі для агляд у філіял Мікашэвіцкай бальніцы. Як высветлілася, мужчына быў п'яны.

Дарэчы, у 2014 годзе затрыманага пазбаўлялі ўжо права кіравання транспартнымі сродкамі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by На Лунінеччыне для затрымання п'янага кіроўцы супрацоўнікі ДАІ стралялі па колах. Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 10 траўня ў вёсцы Сінкевічы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика