На Століншчыне 15-гадовы матацыкліст збіў на дарозе другога падлетка. 21.by

На Століншчыне 15-гадовы матацыкліст збіў на дарозе другога падлетка

11.05.2016 17:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

ДТЗ з удзелам двух падлеткаў адбылося ў Столінскім раёне Брэстчыны ў ноч на 10 траўня. Як піша "Віртуальны Брэст", 15-гадовы падлетак, які не мае правоў кіравання аўтатранспартам, ехаў па вуіцы Школьнай у аграгарадку Алгомель каля 1-й гадзіны ночы. Ён наехаў на 16-гадовага падлетка, які сядзеў на дарожнай паласе.

Матацыкліст уцёк з месца здарэння. Амаль праз дзве гадзіны пасля здарэння яго знайшлі і затрымалі.

Пацярпелы 10-класнік змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай лякарні. Яму пастаўлены дыягназ — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу цяжкай ступені, выцятая рана патыліцы, множныя ранкі, драпіна правага плечавага сустава.

Выявілася, што матацыкл належыць бацьку кіроўцы.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by ДТЗ з удзелам двух падлеткаў адбылося ў Столінскім раёне Брэстчыны ў ноч на 10 траўня. Як піша "Віртуальны Брэст", 15-гадовы падлетак, які не мае правоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика