Пад Мінскам п'яны кіроўца ўрэзаўся ў патрульную машыну (фота)
16.05.2016 18:24
—
Разное
|
Фота: 5555max, forum.onliner.by Дзіўнае відовішча можна было ўбачыць зранку 15 траўня ў вёсцы Лугавая Слабада пад Мінскам. На адной з вуліц з'явіўся абгарэлы корпус легкавога аўтамабіля са слядамі сутыкнення. Ад машыны засталіся практычна адны толькі металічныя часткі, піша У ДАІ паведамілі, што кіроўца "Форд Сьера" урэзаўся ў патрульнае аўто ВАЗ-2107. Аўтамабіль міліцыі стаяў на праезнай частцы, калі ў яго стукнуўся "Форд". У выніку ДТЗ машыну парушальніка адкінула на ўзбочыну, яна адразу загарэлася. 39-гадовы кіроўца паспеў выбрацца з аўтамабіля, таму пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Па словах праваахоўнікаў, кіроўца быў нецвярозы. Вынікі медыцынскага абследавання пакуль не паведамляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 5555max, forum.onliner.by Дзіўнае відовішча можна было ўбачыць зранку 15 траўня ў вёсцы Лугавая Слабада пад Мінскам. На адной з вуліц з'явіўся абгарэлы корпус легкавога...
|
|