Беларусь перадала Расіі мужчыну, якога падазраюць у махлярстве на $900 тысяч. 21.by

Беларусь перадала Расіі мужчыну, якога падазраюць у махлярстве на $900 тысяч

21.05.2016 12:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Беларусь перадала Расіі мужчыну, якога падазраюць у махлярстве. Жыхара Разані затрымалі ў Мінску беларускія і расійскія праваахоўнікі. Як інфармуе sputnik.by, у расійскага бізнесмена і металургічнага завода ў выніку махлярства было скрадзена больш за 60 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 900 тысяч долараў).

Паведамляецца, што ў мінулым годзе расіянін, з дапамогай рэквізітаў і банкаўскіх рахункаў падкантрольных яму фіктыўных арганізацый, завалодаў згаданай сумай. Калі яго пачалі шукаць, ён схаваўся ў Беларусі. У затрыманні ў беларускай сталіцы ўдзельнічалі супрацоўнікі Упраўлення эканамічнай бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі УМУС Расіі па Разанскай вобласці, а таксама аператыўнікі крымінальнага вышуку таго ж упраўлення. Мужчыну адправілі ў Расію на самалёце. З аэрапорта "Дамадзедава" яго павезлі ў Разань, дзе змясцілі пад варту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Беларусь перадала Расіі мужчыну, якога падазраюць у махлярстве. Жыхара Разані затрымалі ў Мінску беларускія і расійскія праваахоўнікі. Як інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика