У Гродне пацыент лякарні хуткай дапамогі выкінуўся з акна і загінуў. 21.by

У Гродне пацыент лякарні хуткай дапамогі выкінуўся з акна і загінуў

22.05.2016 14:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пацыент Гродзенскай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі выкінуўся з акна сваёй палаты на восьмым паверсе і загінуў. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Цела 41-гадовага мужчыны знайшлі ўвечары 20 траўня пад вокнамі медыцынскай установы. Падчас агляду месца здарэння не знайшлі прыкметаў таго, што смерць мела крымінальны характар.

Як высветлілі следчыя, мужчына паступіў у лякарню ў той самы дзень. Ён быў пацыентам траўматалагічнага аддзялення. Асноўнай версіяй здарэння з’яўляецца самазабойства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацыент Гродзенскай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі выкінуўся з акна сваёй палаты на восьмым паверсе і загінуў. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика