Па факце нападу на сястру Васіля Быкава распачалі крымінальную справу. 21.by

Па факце нападу на сястру Васіля Быкава распачалі крымінальную справу

30.05.2016 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: svaboda.org

Па факце нападу на 89-гадовую Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 1 арт. 149 КК). Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на УСК па Віцебскай вобласці, следчыя адпрацоўваюць розныя версіі здарэння, правяраюцца асобы, якія маглі мець дачыненне да яго.

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 27 траўня невядомы напаў на Валянціну Быкаву ў яе хаце. Ён накінуўся са спіны, заціснуў ёй рот, каб не крычала, заламаў руку і некалькі разоў стукнуў. У жанчыны зламаная правая рука і тры рабра з левага боку, вельмі шмат сінякоў. Яна знаходзіцца ва Ушацкай раённай бальніцы ў свядомасці.

Вядома, што нападнік уцёк, нічога не ўзяўшы з хаты. Яго Валянціна Быкава не бачыла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org Па факце нападу на 89-гадовую Валянціну Быкаву, сястру народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, распачалі крымінальную справу. Артыкул —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика