У Полацку пенсіянерка звалілася з даху на металічны штыр
31.05.2016 10:38
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Полацкія ратавальнікі 30 траўня ў 17.40 атрымалі незвычайны выклік. Ім паступіла паведамленне, што на прыватным падворку на вуліцы Паўночнай жанчына звалілася на металічны штыр, які тырчыць з зямлі. Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі пабачылі, што пажылая жанчына ляжыць на спіне, а ў раёне жывата ў яе тырчыць металічны штыр. Першую дапамогу пацярпелай пенсіянерцы аказалі работнікі "хуткай", якія прыбылі на выклік, перадае Выявілася, што 79-гадовая пенсіянерка надумала пафарбаваць франтон свайго дома. Яна залезла на лесвіцу на вышыню 3 метры, аднак не ўтрымалася на ёй. Жанчына спінай звалілася на кветнік, у якім быў забетанаваны металічны штыр. Ратавальнікі перакусілі штур адмысловым інструментам. Пацярпелую жанчыну пераклалі на насілкі і перадалі медыкам для далейшай шпіталізацыі. Паведамляецца, што жанчына знаходзіцца ў прытомнасці, яе стан здавальняючы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Полацкія ратавальнікі 30 траўня ў 17.40 атрымалі незвычайны выклік. Ім паступіла паведамленне, што на прыватным падворку на вуліцы Паўночнай жанчына...
|
|