У Гродне на вакзале затрымалі мужчыну з сумкай, у якой былі псіхатропы. 21.by

У Гродне на вакзале затрымалі мужчыну з сумкай, у якой былі псіхатропы

31.05.2016 15:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Гродне на чыгуначным вакзале затрымалі мужчыну з сумкай, у якой былі таблеткі, якія ўтрымлівалі небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, затрыманне адбылося яшчэ 21 траўня. Побач з мужчынай на вакзале знаходзіўся непаўнагадовы, які знаходзіўся ў вышуку як "зніклы без вестак".

Падчас дагляду ў міліцыі ў мужчыны і знайшлі таблеткі. Ён прызнаўся, што рэгулярна аглядаў сметніцы. У адной з іх і знайшоў сумку, у якой былі таблеткі. Па словах мужчыны, ён не думаў, што гэта псіхатропы. Каб гродзенец аднёс адразу знаходку ў міліцыю, ніякіх праблем не было б. Цяпер жа ў адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Гродне на чыгуначным вакзале затрымалі мужчыну з сумкай, у якой былі таблеткі, якія ўтрымлівалі небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Ён быў у стане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика