У Віцебску інспектар ДПС уратаваў жанчыну, якая хацела скокнуць з моста. 21.by

У Віцебску інспектар ДПС уратаваў жанчыну, якая хацела скокнуць з моста

01.06.2016 13:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Віцебску інспектар ДПС уратаваў жанчыну ад суіцыду. Познім вечарам 31 траўня супрацоўнік ДАІ Віталь Чарамных быў на дзяжурстве і афармляў ДТЗ на вуліцы Зеленагурскай. Калі ён заканчваў працу, побач спыніўся трамвай, які праязджаў гэтай вуліцай. Кіроўца трамвая паведаміў інспектару, што непадалёк на мосце стаіць жанчына і хоча скінуцца ў раку Лучоса.

Чарамных узяў з сабой яшчэ аднаго інспектала, Алега Сакалова і праз хвіліну быў на месцы. Жанчына на той момант пералезла праз загараджэнне і стаяла тварам да праезнай часткі. Там сабраліся людзі, сярод якіх былі нават супрацоўнікі МНС, аднак ніхто не вырашаўся падысці, бо жанчына пагражала скочыць уніз.

Машына інспектараў ДАІ выпадкова спынілася побач з жанчынай. Інспектар Чарамным пачаў размаўляць з ёй і паспеў схапіць за руку, калі гераіня гісторыі ўжо гатовая была скінуцца з моста. Двое інспектараў выцягнулі жанчыну на праезную частку — тая была ў непрытомнасці.

Пазней высветлілася, што гэта жыхарка вёскі Копці Віцебскага раёна 1968 года нараджэння. На такі адчайны крок яна пайшла праз няшчаснае каханне. Цяпер няўдалая самазабойца знаходзіцца ў псіхіятрычным дыспансеры, паведамляе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску інспектар ДПС уратаваў жанчыну ад суіцыду. Познім вечарам 31 траўня супрацоўнік ДАІ Віталь Чарамных быў на дзяжурстве і афармляў ДТЗ на вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика