Сведка гібелі дзіцяці ў гродзенскай паліклініцы: "Хуткая прыехала праз 5 хвілін". 21.by

Сведка гібелі дзіцяці ў гродзенскай паліклініцы: "Хуткая прыехала праз 5 хвілін"

01.06.2016 18:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: likar.info

На адным з "мамскіх" форумаў Гродна знайшлася сведка трагедыі ў дзіцячай паліклініцы №1, дзе 31 траўня пасля прышчэпкі супраць адру, паратыту і краснухі памерла шасцігадовая дзяўчынка.

"Я ўчора была акурат у гэты час у паліклініцы — сядзела да хірурга, а гэта побач з кабінетам, дзе робяць прышчэпкі. Медсястра прыбегла ў кабінет загадчыка хірургічнага аддзялення, яны бегма панесліся ў працэдурны. Па дарозе яна яшчэ выклікала хуткую. Хуткая прыехала цягам хвілін 5, праз хвіліны 2 яшчэ адна брыгала прыехала. Усіх, хто чакаў прышчэпку, папрасілі сысці. Хвілін праз 10 выйшла наша лекар, мы зайшлі да яе на прыём, потым яшчэ да лора схадзілі, гэта заняло дзесьці 30 хвілін. Выйшлі на вуліцу, хуткія яшчэ стаялі каля прыступак паліклінікі. Ведаю, што дзяўчынцы паспелі зрабіць толькі адзін укол, і ёй рэзка стала кепска".

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, трагедыя адбылася каля 16-й гадзіны. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу дзяўчынка памерла ў прысутнасці сваёй маці.

Праверкай дзеянняў медыкаў у паліклініцы заняліся Міністэрства аховы здароўя і мясцовае ўпраўленне аховы здароўя. А Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за неналежнае выкананне медыкамі сваіх прафесійных абавязкаў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: likar.info На адным з "мамскіх" форумаў Гродна знайшлася сведка трагедыі ў дзіцячай паліклініцы №1, дзе 31 траўня пасля прышчэпкі супраць адру, паратыту і краснухі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика