Агучаныя першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне
02.06.2016 11:58
—
Разное
|
Фота: Fotolia Камісія Міністэрства аховы здароўя агучыла першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне. Як інфармуе Як паведамляла Еўрарадыё, 31 траўня каля 16-й гадзіны ў дзіцячай паліклініцы № 1 Гродна шасцігадовай дзяўчынцы зрабілі прышчэпку камбінаванай вакцыны супраць адру, паратыту і краснухі. Дзіцяці адразу стала кепска, і дзяўчынка памерла ў прысутнасці маці нягледзячы на аказаную меддапамогу. На час разбіральніцтва Міністэрства аховы здароўя Камісія Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што вакцына ў той дзень была ўведзена не толькі загінулай дзяўчынцы, але яшчэ і 9 дзецям. Адзначаецца, што на гэты момант усе вакцынаваныя пачуваюцца добра, ніякіх пабочных эфектаў ў іх няма. Вакцына з той самай ампулы, разлічанай на дзве дозы, была ўколатая таксама аднагадоваму дзіцяці, у якога цяпер няма ніякіх негатыўных рэакцый на прэпарат. Канстанцін Вільчук кажа, што такая вакцына і раней была ўведзена дзяўчынцы (вакцынацыя праводзілася ў два этапы) і ў першы раз у яе была нармальная рэакцыя на прэпарат. Цяпер вывучаюцца дзеянні медыкаў гродзенскай паліклінікі. Яны сцвярджаюць, што ў дзень вакцынацыі праверылі стан дзіцяці і не знайшлі ў яе супрацьпаказанняў для працэдуры. Да таго ж, у кабінеце было ўсё неабходнае для аказання першай дапамогі пры ўскладненнях. Следчы камітэт просіць СМІ не рабіць заўчасных высноваў і не даваць самастойнай ацэнкі сітуацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Камісія Міністэрства аховы здароўя агучыла першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне. Як інфармуе БЕЛТА, у яе ўвайшлі дзевяць... |
|