У Хоцімскім раёне загінуў рыбак, вуда якога зачапілася за лінію электраперадачы
06.06.2016 16:18
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Хоцімскім раёне загінуў рыбак, вуда якога падчас няўдалага замаху зачапілася за лінію электраперадачы. Ён атрымаў смяротную траўму ад удару токам. Як паведамілаафіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, няшчасны выпадак здарыўся ў нядзелю, 5 чэрвеня, на беразе ракі Бесядзь каля вёскі Трасціно. Загінуламу, жыхару Магілёва, было 39 гадоў. На месца выязджалі следчыя і эксперты. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. дадае, што мужчына атрымаў смяротны разрад у 10 тысяч вольт. Яго сын застаўся жывы, дзякуючы таму, што знаходзіўся ў 15 метрах. Ён пачуў крык бацькі ды пабачыў яго нерухомае цела на зямлі. Хлопчык пабег да сваякоў у бліжэйшую вёску, якія і выклікалі хуткую. Аднак мужчыну выратаваць было ўжо немагчыма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Хоцімскім раёне загінуў рыбак, вуда якога падчас няўдалага замаху зачапілася за лінію электраперадачы. Ён атрымаў смяротную траўму ад... |
|