Медсястра, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца, асуджаная на 7 гадоў калоніі. 21.by

Медсястра, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца, асуджаная на 7 гадоў калоніі

06.06.2016 17:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Fotolia

Медсястра, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца, асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес Гомельскі абласны суд. Ён яшчэ не набыў законную сілу. Пра гэта "Гомельскай праўдзе" паведаміла прэс-сакратар суда Вольга Барсукова.

Як паведамляла Еўрарадыё, жанчына і мужчына пазнаёміліся ў канцы 2015 года. Спачатку мужчына рабіў рамонт у кватэры медсястры, а пасля застаўся там жыць. Аднак пачаліся сваркі. У студзені сёлета жанчына ў чарговы раз спрабавала выгнаць сужыцеля з кватэры, але ён заявіў: "Я нікуды не пайду, можаш мяне забіць".

Гаспадыня кватэры ўдарыла мужчыну нажом і патрапіла ў сэрца. Неўзабаве ён памёр. Па словах жанчыны, апошнімі яго словамі былі: "Патрапіла ў Леніна" — на грудзях у мужчыны была татуіроўка з выявай правадыра бальшавіцкай партыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia Медсястра, якая ўдарыла мужчыну нажом у сэрца, асуджаная на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес Гомельскі абласны суд. Ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика