У Карэліцкім раёне памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю
07.06.2016 11:20
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.grodno.by У Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю. Здарэнне адбылося ў вёсцы Некрашэвічы. Усе памерлыя — мясцовыя жыхары. Як паведамляе прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, вядома, што 51-гадовая жанчына прыйшла ў госці да дваіх аднавяскоўцаў. У яе з сабой была паўтаралітровая пластыкавая ёмістасць з спіртазмяшчальнай вадкасцю. Яе яны разам распівалі, а праз некалькі гадзін усе памерлі. Для высвятлення, што ж за вадкасць стала прычынай атручэння, прызначаная судова-хімічная экспертыза. Крымінальную справу па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам" (ч.2 арт.144 КК). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by У Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці памерлі трое чалавек, якія атруціліся невядомай вадкасцю. Здарэнне адбылося ў вёсцы Некрашэвічы. Усе... |
|