Сталі вядомыя падрабязнасці трайнога забойства на Смаргоншчыне (фота)
13.06.2016 12:22
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт Паведамляецца, што 12 чэрвеня каля другой гадзіны ночы ў дзяжурную часць міліцыі Затэлефанавала 38-гадовая жыхарка вёскі Солы. Яна заявіла, што яе 33-гадовы муж зарэзаў у суседнім доме трох чалавек, а таксама прычыніў цялесныя пашкоджанні ёй самой. Жанчыну шпіталізавалі ў лякарню з рэзанымі ранамі рукі і нагі. Яе жыццю нішто не пагражае. На месцы здарэння міліцыянты выявілі целы трох зарэзаных раней судзімых мясцовых жыхароў. Гэта быў 35-гадовы мужчына, яго 62-гадовы бацька-пенсіянер і 47-гадовая сужыцелька бацькі. Падазронага затрымалі ў нецвярозым стане ў яго дома. Па версіі следства, мужчына зарэзаў 35-гадовага суседа з рэўнасці. Двух другіх чалавек ён забіў за тое, што яны сталі сведкамі першага забойства. Падчас пошукавых мерапрыемстваў следча-аператыўная група выявіла прыладу злачынства — нож. Эксперты пачалі судова-медыцынскія экспертызы, рыхтуецца шэраг крыміналістычных і генетычных экспертных даследаванняў. Следчыя вывучаюць асобу падазронага. Паведамляецца, што мужчына раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, мае месца працы. Следства плануе ўзяць яго пад варту. З улікам характару і цяжкасці злачынства мужчына будзе адпраўлены на судова-псіхіятрычную экспертызу, каб выявіць, ці здольны ён усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, несці адказнасць за зробленае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці трайнога забойства ў вёсцы Солы Смаргонскага раёна. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці...
|
|