У Магілёве пагражалі ўзарваць гандлёвы цэнтр, а ў Бабруйску — пад’езд дома
15.06.2016 11:22
—
Разное
|
![]() На Магілёўшчыне актывізаваліся “мінёры”. 14 чэрвеня 43-гадовы бабруец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што да яго маці па вуліцы Лынькова ў Бабруйску прыходзіў 40-гадовы сусед, які паведаміў, што мае намер узарваць пад’езд дома, паведамляе Пасля тэлефанавання была праведзеная эвакуацыя 10 жыхароў пазначанага пад’езда. Месца выкліку абследавалі, але ніякіх бомбаў не знайшлі. Тэлефонны тэрарыст затрыманы — на яго заведзеная крымінальная справа за загадзя хлуслівае паведамленне аб небяспецы. У гэты ж дзень на размінаванне выязджала і група сапёраў у Магілёве. Адміністрацыя гандлёвага цэнтра “Прэстан” атрымала ананімную інфармацыю ад нявызначанай асобы, якая пагражала ўзарваць будынак. У выніку з гандлёвага цэнтра было эвакуявана 72 чалавекі, але і тут выбухоўку не знайшлі. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Магілёўшчыне актывізаваліся “мінёры”. 14 чэрвеня 43-гадовы бабруец патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што да яго маці па вуліцы Лынькова ў Бабруйску прыходзіў... |
|