У Гродне каля моста праз Нёман сутыкнуліся некалькі аўто (фота). 21.by

У Гродне каля моста праз Нёман сутыкнуліся некалькі аўто (фота)

15.06.2016 17:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Сур'ёзнае ДТЗ здарылася на адной з самых ажыўленых вуліцаў Гродна. Каля моста праз Нёман на вуліцы Паповіча сутыкнуліся некалькі аўто, перадае БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, з другараднай дарогі выязджаў БМВ і не даў перавагу "Крайслеру". Кіроўца "Крайслера", каб пазбегнуць сутыкнення,  паспрабаваў перайсці ў суседнюю паласу, аднак вылецеў на сустрэчную. Там ён сутыкнуўся з "Вольва". Пры аварыі кіроўцу "Вольва" так заціснула ў салоне, што дэблакаваць яго давялося ратавальнікам. Мужчыну шпіталізавалі з рознымі траўмамі, у тым ліку пашкоджаннем пазваночніка.

У ДАІ кажуць, што ўсе абставіны ДТЗ высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Сур'ёзнае ДТЗ здарылася на адной з самых ажыўленых вуліцаў Гродна. Каля моста праз Нёман на вуліцы Паповіча сутыкнуліся некалькі аўто, перадае БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика