На пажары ў Оршы выратавалі чалавека (фота). 21.by

На пажары ў Оршы выратавалі чалавека (фота)

23.06.2016 10:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Увечары 22 чэрвеня каля 19-й гадзіны аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у доме на праспекце Тэкстыльшчыкаў.

На месцы здарэння яны выявілі задымленне ў кватэры на другім паверсе чатырохпавярховага дома, паведамляе прэс-служба МНС. Звяно газадымаахоўнай службы выратавала з пакоя гаспадара кватэры. Лекары хуткай медыцынскай дапамогі агледзелі яго і адпусцілі дадому: мужчына пры здарэнні не пацярпеў.

З паверхаў, размешчаных над задымленай кватэрай, ратавальнікі эвакуявалі 10 чалавек. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Агонь пашкодзіў у кухні маёмасць, ад яго закураныя сцены і столь.

Эксперты высвятляюць прычыну пажару. Пакуль разглядаецца версія, што п'яны гаспадар неасцярожна курыў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Увечары 22 чэрвеня каля 19-й гадзіны аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у доме на праспекце Тэкстыльшчыкаў. На месцы здарэння яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика