У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа). 21.by

У Крупскім раёне шэсць чалавек атруціліся газам і загінулі (фота, відэа)

29.06.2016 11:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Шэсць чалавек загінулі ў Крупскім раёне ад атручэння газам. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 28 чэрвеня. Мясцовы жыхар спусціўся ў каналізацыйны калодзеж побач са сваім домам, каб прачысціць яго. Ён быў на глыбіні каля 6 метраў і там раптоўна страціў прытомнасць.

Дапамагчы яму спрабавалі суседзі: трое мужчын па чарзе спускаліся на дно калодзежа і таксама падалі непрытомнымі. Нарэшце выклікалі выратавальнікаў. Двое супрацоўнікаў МНС дасталі з калодзежа пацярпелых, але медыкі не змаглі ім дапамагчы і канстатавалі смерць.

Самі выратавальнікі атрымалі атручэнне парамі газаў, якія скапіліся ў калодзежы і былі шпіталізаваныя. Пазней яны памёрлі ў лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць.

Здарэнне расследуе Следчы камітэт. Узятыя ўзоры рэчываў, якія знаходзяцца ў калодзежы, а таксама зроблены забор паветра для правядзення хімічных даследаванняў. Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Справа знаходзіцца пад асабістым кантролем старшыні Следчага камітэта, паведамляе прэс-служба ведамства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Шэсць чалавек загінулі ў Крупскім раёне ад атручэння газам. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 28 чэрвеня. Мясцовы жыхар спусціўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика