У Віцебску ў катлаване патануў сямігадовы хлопчык (фота)
29.06.2016 15:28
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Трагічны выпадак адбыўся ў Віцебску каля 17-й гадзіны 24 чэрвеня. Як паведамляе Следчыя выявілі, што першакласнік разам з братам бес праблем прайшлі на неагароджаную пляцоўку, на якой будуецца школа на 1020 вучняў у мікрараёне "Білева-2". На пляцоўцы знаходзіцца штучны катлаван, напоўнены вадой. Адзін з хлопчыкаў зваліўся ў ваду і не змог самастойна выбрацца. Будаўнічы аб'ект, дзе адбылося здарэнне, належыць ААТ "Будаўнічы трэст №9, г. Віцебск". На службовых асобаў будаўнічага трэсту пачалі крымінальную справу за службовую халатнасць. Следчыя правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Праваахоўнікі апыталі сведкаў здарэння, узялі пробы грунту, каб выявіць прыроду ўтварэння катлавана. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Трагічны выпадак адбыўся ў Віцебску каля 17-й гадзіны 24 чэрвеня. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, у штучны вадаём на вуліцы Генерала... |
|