Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Загінула пасажырка (фота). 21.by

Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Загінула пасажырка (фота)

01.07.2016 15:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gaibrest.by

Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва — загінула пасажырка. Жахлівая аварыя адбылася ўвечары 30 чэрвеня ў Пружанскім раёне, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Па папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы кіроўца аўтамабіля “Фольксваген Шаран” на 3-м кіламетры трасы “Пружаны — Бяроза” наехаў на выдру, пасля чаго з'ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам.

У выніку здарэння 37-гадовая жонка кіроўцы ад атрыманых траўмаў памерла на месцы аварыі.  Кіроўцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам асновы чэрапа шпіталізавалі ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Пасля наезду на выдру аўтамабіль урэзаўся ў дрэва — загінула пасажырка. Жахлівая аварыя адбылася ўвечары 30 чэрвеня ў Пружанскім раёне, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика