У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў (фота). 21.by

У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў (фота)

17.07.2016 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 112.by

У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў і 130 апор ліній электраперадачы. Аднаўленчыя работы працягваюцца, інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці.

Моцны вецер, град і залевы абрынуліся на рэгіён у пачатку тыдня. Найбольш магутны ўдар стыхіі быў зафіксаваны 13 ліпеня, калі праз Беларусь прайшоў ураган (з парывамі ветру да 21 метра за секунду). У гэты дзень пацярпелі больш за 500 населеных пунктаў у 26 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, а таксама сталіца.

На раніцу 17 ліпеня ў Мінскай вобласці заставаліся пашкоджанымі дахі 417 будынкаў: 325 жылых дамоў, 92 сельскагаспадарчых будынкаў, з іх 18 малочных ферм. За мінулыя суткі адноўленыя дахі 169 будынкаў, з іх 146 жылых дамоў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.

На тэрыторыі Мінскай вобласці была пашкоджаная 381 апора ліній электраперадачы, 129 усё яшчэ не адрамантаваныя.

Аляксандр Бяганскі: Такія буры, як 13 ліпеня, сёлета яшчэ могуць паўтарыцца

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by У Мінскай вобласці дагэтуль не адноўлены дахі каля 400 будынкаў і 130 апор ліній электраперадачы. Аднаўленчыя работы працягваюцца, інфармуе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика