Гістарычны тэст ад Dzieciuki: вынікі і адказы. 21.by

Гістарычны тэст ад Dzieciuki: вынікі і адказы

18.07.2016 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ужо другі раз гурт Dzieciuki правярае слухачоў Еўрарадыё на адукаванасць. Гэтым разам самым дасведчаным і хуткім аказаўся Яраслаў Клімашэўскі. Ён атрымае квіток на канцэрт Dzieciuki і Brutto ў Вроцлаве 17 верасня і візу, каб на гэты канцэрт паехаць. Суцяшальныя дыскі з новым альбомам Dzieciuki "Рэха" дастаюцца Паўлу Урбановічу і Максу Дубініну, якія даслалі правільныя адказы другім і трэцім адпаведна.

Усе астатнія таксама могуць праверыць сябе. Вось тэст з адказамі.

1. Дзе, паводле легенды, пахаваны Давыд Гарадзенскі?

А). У Брандэнбургу, дзе быў забіты здраднікам, падчас паходу на крыжакоў. 

Б). У Гародні, каля сценаў Барысаглебскага манастыра.

В). У Пскове, дзе быў забіты, пры асадзе горада крыжакамі. 

Г). У гарадзенскім замку, каля сценаў Ніжняй царквы.



2. Які ганебны міжнародны дакумент быў падпісаны 18 сакавіка 1921 года паміж Польшчай з аднаго боку і РСФСР з другога, па якім была падзеленая Беларусь?

А). Брэсцкі мірны дагавор.

Б). Рыжскі мірны дагавор.

В). Пакт Молатава-Рыбентропа.

Г). Версальскі дагавор.



3. У вязніцы якога замка Вітаўт і яго бацька Кейстут былі зняволеныя іх стрыечным братам і пляменнікам Ягайлам?

А). Троцкі замак.

Б). Луцкі замак.

В). Гарадзенскі замак.

Г). Крэўскі замак.



4. Беларуская антысавецкая арганізацыя, якая існавала з 1944 па 1957 год на тэрыторыі БССР і паўночнай часткі УССР і вяла партызанскую барацьбу супраць Чырвонай арміі за аднаўленне незалежнасці Беларусі і стварэнне на яе тэрыторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.

А). Зялёны дуб

Б). Чорны кот

В). Чайка

Г). Зялёныя



5.Калі і з якой нагоды ў Беларусі адзначаецца неафіцыйнае нацыянальнае свята Дзень Герояў?

А). 10 студзеня. З нагоды пачатку нацыянальна-вызаольнага паўстання 1863 года.

Б). 8 верасня. З нагоды перамогі войскаў ВКЛ над Маскоўскім войскам у Бітве пад Оршай.

В). 27 лістапада. Угодкі Слуцкага паўстання 1920 г.

Г). 2 лютага. Дзень нараджэння нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.



6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — апошні кароль Рэчы Паспалітай, пры якім дзяржава перастала існаваць, а ў якім годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай?

А).1771

Б).1793

В).1795

Г). 1798



7. Андрэй Тадэуш Банавентура Касцюшка быў шляхціцам, а кожны шляхцюк мае герб. Якую назву меў радавы герб Касцюшак?

А). "Ліс". 

Б). "Касцеша".

В). "Корчак".

Г). "Рох ІІІ".



8. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС або "Амерыканкі" былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты Беларусі, неафіцыйная назва гэтай трагедыі “Крывавая ноч беларускай гісторыі”. А якое савецкае свята такім чынам адзначылі каты НКУС?

А). Дзень Ленінскага камсамолу.

Б). Дзень Канстытуцыі.

В). Угодкі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Г). Дзень памяці В.І. Леніна.



9. Адна з песень у альбоме “Рэха” напісаная на словы паэта Алеся Чобата з гарадзеншчыны, а ў якім мястэчку жыве гэты паэт?

А). Свіслач.

Б). Скідзель.

В). Шчучын.

Г). Бераставіца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо другі раз гурт Dzieciuki правярае слухачоў Еўрарадыё на адукаванасць. Гэтым разам самым дасведчаным і хуткім аказаўся Яраслаў Клімашэўскі. Ён атрымае квіток на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика