Агучаныя тры асноўныя версіі забойства Паўла Шарамета
20.07.2016 13:02
—
Разное
|
Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак агучыў тры асноўныя версіі забойства журналіста Паўла Шарамета, якое адбылося сёння, 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Паводле заявы Шкірака для прэсы, гэта “спланаванае жорскае злачынства”, перадае Асноўныя прычыны, па якіх маглі арганізаваць забойства: прафесійная дзейнасць журналіста, непрыязныя адносіны з пэўнымі людзьмі, а таксама “расійскі след”. Нельга выключаць удзел у гэтым злачынстве расійскіх спецслужбаў, лічыць Шкірак. Журналіст Павел Шарамет быў забіты ў цэнтры Кіева: у машыне, якой ён кіраваў, спрацавала выбуховае прыстасаванне. Паводле папярэдніх звестак, гэта была самаробная бомба, магчыма на дыстанцыйным кіраванні або з затрымкай. Яе магутнасць склала 400-600 грамаў у трацілавым эквіваленце. Абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты, сярод якіх выбухатэхнікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Заран Шкірак агучыў тры асноўныя версіі забойства журналіста Паўла Шарамета, якое адбылося сёння, 20 ліпеня ў цэнтры... |
|