БАЖ абвясціў збор сродкаў для сям’і Паўла Шарамета. 21.by

БАЖ абвясціў збор сродкаў для сям’і Паўла Шарамета

21.07.2016 13:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Загінулы ў Кіеве журналіст Павел Шарамет будзе пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках у суботу, 23 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на родных забітага журналіста, якія займаюцца арганізацыяй пахавання.

Раней паведамлялася, што развітанне ў Паўлам Шараметам у Кіеве пройдзе ў пятніцу, а пасля яго цела самалётам даставяць у Беларусь. У суботу па ім адслужаць імшу ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасці па вуліцы Францыска Скарыны.        

У суботу імша па загінулым журналіста мае адбыцца ў праваслаўным храме ў Доме міласэрнасці на вуліцы Францыска Скарыны. Пасля гэтага пахавальная працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе Шарамета пахаваюць побач з бацькам.

Пры гэтым родныя папярэджваюць, што ўсе падзеі будуць залежаць ад часу выдачы цела ўкраінскімі ўладамі, і таму інфармацыя можа змяніцца.

Тым часам БАЖ распачаў збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета: гэта будзе адбывацца ў чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Мінск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загінулы ў Кіеве журналіст Павел Шарамет будзе пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках у суботу, 23 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика