Мінчуку ў касе выдалі лішнія 905 рублёў (фота). 21.by

Мінчуку ў касе выдалі лішнія 905 рублёў (фота)

21.07.2016 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ГУУС

У Мінску супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС шукаюць мужчыну, якому касір банка пры абмене валюты памылкова выдала лішнія 905 дэнамінаваных рублёў. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Таццяны Абознай.

Здарэнне адбылося 7 ліпеня банкаўскім аддзяленні па вуліцы Няміга. Мужчына мяняў 9,5 тыс.долараў на рублі. Пры абмене касірка памылілася і аддала кліенту 20 тысяч рублёў замест 19 095 рублёў.

Выявіўшы недастачу, банкаўскія супрацоўнікі спярша спадзяваліся, што мужчына сам верне памылкова выдадзеныя грошы. Калі гэтага не адбылося, банк звярнуўся з заявай у міліцыю.

Міліцыя просіць тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне, звярнуцца па тэлефонах +375 29-384-61-08, +375 17 288-02-02 альбо 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ГУУС У Мінску супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС шукаюць мужчыну, якому касір банка пры абмене валюты памылкова выдала лішнія 905 дэнамінаваных рублёў. Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика